Межведомственные группы ведут контроль за ходом посевной

Новости Сельское хозяйство

На строгім кантролі ход сельгасработ

– У нашым раёне пачалася пасяўная, – адзначае памочнік пракурора раёна Аляксей Шчарбакоў. – Пракуратурай раёна праводзяцца пастаянныя рэйдавыя мерапрыемствы. Пажарная бяспека, ахова працы, гатоўнасць тэхнікі, наяўнасць насення і ўгнаенняў, парушэнні працоўнай дысцыпліны, ход пасяўной і дакладнасць справаздач пра ход сельгасработ – тыя моманты, на якія будзем звяртаць увагу пры выездзе ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

Падчас рэйду Аляксей Шчарбакоў разам з галоўным спецыялістам райсельгасхарчу Ягорам Зіміным і на-меснікам начальніка РАНС Алегам Бунто наведалі УП «Райаграсэрвіс» і ААТ «Агра-Баравінка».

Пра тое, як гатовы райаграсэрвіс да пасяўной, распавёў на мехдвары ў Шуміліне в. а. галоўнага інжынера Аляксей Лявонаў. Ён расказаў, што будзе задзейнічана каля 25 адзінак тэхнікі, па-куль не ўсё адрамантавана – гэта тычыцца і энерганасычанага трактара, і плуга. На рамонт няма грошай.

– Я ў вас з праверкамі не першы раз, – заўважыў Аляксей Шчарбакоў. – Ды здайце вы металалом, вось вам і грошы будуць на колы для плуга, які стаіць на мехдвары, і парадак навядзеце.

Памочніка пракурора падтрымаў і Ягор Зімін, які зазначыў, што летась гаспадарка не выканала план па здачы дру-гасных матэрыяльных рэсурсаў. Трымаем шлях у майстэрню гаспадаркі ў вёсцы Пабеда. Праверка дакументацыі паказвае, што механізатары выехалі на работу без праходжання алкатэстара. Ці то зламаўся, ці то на паверцы.

У «АграБаравінцы», па словах Аляксея Шчарбакова, адчуваецца сістэмная работа па падрыхтоўцы да пасяўной, хаця заўвагі і тут ёсць. «На тэхніцы няма вогнетушыцеляў, – адразу адзначыў ратавальнік. – Работнікі ў майстэрні парушаюць супрацьпажарныя патрабаванні,бо кураць у не адведзеным для гэтага месцы». Высветлілася, што на лінію выпушчана тэхніка без тэхагляду. «Пра вогнетушыцелі і тэхагляд ведаю, – сказаў кіраўнік гаспадаркі Яўген Мурашка. – Вогнетушыцелі ў бліжэйшы час купім, вырашым пытанне і з тэхаглядам».

Па выніках рэйду прыняты меры рэагавання, згодна з якімі вінаватыя службовыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *