К севу ранних зерновых приступили в ОАО «Лежни» Шумилинского района

Новости Сельское хозяйство

«Тэмпы і якасць пасяўной – у нашых руках!»

ААТ «Ляжні» першымі ў раёне прыступілі да сяўбы зерневых. У пачатку тыдня ва ўрочышчы Гаравыя пачалі сеяць авёс.

 

Разам з начальнікам участка Крывое Сяло Раісай Гарлачовай едзем ва ўрочышча Гаравыя. «Прыдзвінскія палеткі заўсёды высыхаюць першымі, яны ўжо гатовы да сяўбы, – кажа Раіса Сямёнаўна. – Механізатары працуюць з плугамі і дыскатарамі. Як і ў мінулыя гады, сяўбу распачынаем менавіта на тэрыторыі нашага ўчастка».

Прыязджаем на поле. Яно добра падрыхтавана да сяўбы – роўнае, без глыбаў-камякоў. Напярэдадні тут з дыскатарамі шчыраваў Юрый Літвінаў. «За 34 гады, што працую ў гаспадарцы, і не згадаю такой ранняй сяўбы, – кажа Юрый. – Помню, аднойчы сеялі зерневыя ва Улазавічах у канцы сакавіка. А сёння 19-е чысло. Лічыце, на тыдзень раней пачалі».

Запраўляўся пасяўны агрэгат – роўным патокам у бункер сыпалася насенне аўсу, які прывёз Дзмітрый Рабчаеў. У карэспандэнта было некалькі хвілін, каб пагаварыць з механізатарамі і галоўным аграномам Дзмітрыем Шаўнёвым. «Усяго зерневых і зернебабовых мяркуем засеяць 610 гектараў, 350 га кукурузы і 150 га рапсу, – расказаў Дзмітрый. – Насенне ў асноўным уласнае, але будзем закупляць некалькі тон элітнай пшаніцы. З пасяўным агрэгатам у нас працуе вопытны механізатар Мікалай Лазука. У мінулыя гады ён засяваў за дзень па трыццаць і нават больш гектараў. І сёлета не падвядзе! Увогуле ўсе механізатары стараюцца, бо разумеюць: тэмпы і якасць пасяўной – у нашых руках!».

На гэтым тыдні да сяўбы прыступіла і КУСГП «Ульскі».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *