Служба 102 сообщает

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў ВОРАНАЎ.

За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 80 заяў і паведамленняў ад грамадзян. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўз-буджаны тры крымінальныя справы, усе яны раскрыты. Выяўлена 18 адміністрацыйных правапарушэнняў, 7 з іх – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, 5 – за дробнае хуліганства.

Праведзена адпрацоўка 28 асоб, маючых судзімасць.

Супрацоўнікі ДАІ выявілі 88 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. 11 вадзіцеляў не прышпіліліся рамянямі бяспекі, 2 перавысілі хуткасць, адзін праехаў на забараняючы сігнал святлафора. Правілы дарожнага руху парушылі 13 веласіпедыстаў і 6 пешаходаў.

Зброя
Жыхар райцэнтра 1975 года нараджэн-ня незаконна набыў і захоўваў па месцы жыхарства дульнае ўстройства закрытага тыпу «Максі Лонг». Згодна з заключэннем экспертаў яно выраблена заводскім спо-сабам і з’яўляецца састаўной часткай агнястрэльнай зброі. Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Максімальнае пакаранне – пазбаўленне волі да сямі гадоў са штрафам ці без штрафу.

Нецвярозы
Нецвярозы жыхар в. Мішкавічы, які ехаў за рулём «Опеля», не справіўся з кіраваннем і апынуўся ў кювеце ля в. Андрэева. Парушальніку пагражае штраф памерам у 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Без правоў
Жыхар Мікалаева сеў за руль «Аўдзі-80», не маючы правоў кіравання. Парушальніку пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *