Што пагражае прадаўцу за продаж спіртнога падлеткам?
На гэта пытанне адказвае ўчастковы інспектар РАУС Аляксандр Жураў:
– Калі ёсць сумненні, прыйшоў купляць спіртное паўналетні ці не, трэба патрабаваць пашпарт. За продаж спіртнога непаўналетнім прадаўцу пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 20 БВ. У нашым раёне сёлета зафіксаваны тры такія выпадкі. Прадавец магазіна «Хіт» (вул. Дубасарскага) прадала падлетку 2 бутэлькі гарэлкі і столькі ж піва. Праз некаторы час за дабаўкай прыйшлі сябры (навучэнцы віцебскіх каледжаў былі ў адной кампаніі), набылі яшчэ па бутэльцы гарэлкі і піва. Тройчы на дзень непаўналетнія купілі спіртное. Учынак прадаўца будзе разглядацца на адміністрацыйнай камісіі райвыканкама. Паўтаруся, прадаўцу пагражае штраф да 20 БВ.
Участковыя інспектары міліцыі дзяжураць па серадах у грамадскіх пунктах аховы правапарадку: з 10.00 да 13.00 – у сельскай мясцовасці і г. п. Обаль, з 17.00 да 20.00 – у Шуміліне.
Людміла ЗУЙКОВА.