Вышла в свет новая книга шумилинского краеведа Антона Параскевина

Край шумілінскі

Валуны — не маўчуны…
Нядаўна пабачыла свет кніга краязнаўца і пісьменніка Антона Параскевіна (Віктара Улюценкі)  пад назваю “У краі каменных волатаў”.
Гэта сапраўдная сага валунам і проста камяням — маўклівым сведкам нашай гісторыі. Аўтар пераконвае, што валуны, як і людзі, не падобны адзін на аднаго, кожны  з іх — са сваім “норавам” і сваім “жыццём”. Асобныя старонкі  ў кнізе адведзены одзе жорнам, без якіх раней нельга было спячы хлеб. Жорны “жылі” побач з чалавекам, рабілі яму  ласку, былі карыснымі. Як і камяні, без якіх не абходзілася будаўніцтва ніводнай хаты.
Кніга, у якой 58 старонак, удала і прыгожа ілюстравана. Сам аўтар прызнаецца:  кніжка далася нялёгка. Было аддадзена нямала часу, высілкаў і, вядома ж, любові. Каб чыталася, каб землякі, трымаючы ў руках кніжку, маглі парадавацца за новыя адкрыцці ў гісторыі роднага краю.
Рэдакцыя шчыра віншуе В. В. Улюценку з новым творчым набытках, зычыць даўняму і добраму сябру газеты пакарэння не менш пачэсных і ўдзячных вышынь у сваёй творчасці.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №50 ад 26.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *