По следам события. КРАСА ШУМИЛИНО-2024

Культура Молодёжь Общество

Шумілінцы выбралі каралеву вясны, прыгажосці і таленту прыгажосці і таленту

7 сакавіка, напярэдадні свята жанчын, шумілінцаў парадаваў конкурс прыгажосці і талентаў “Краса Шуміліна‑2024”. Зала раённага цэнтра культуры была поўная – многім было цікава, хто ж стане першай прыгажуняй раёна.

Віншуючы ўсіх жанчын з надыходзячым святам, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч падкрэсліў вялікую ролю жанчын у грамадстве, іх уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і выказаў самыя добрыя пажаданні ў іх адрас. Звяртаючыся да ўдзельніц конкурсу, ён адзначыў іх смеласць і пажадаў перамогі ў конкурсе.

 

Адразу трэба сказаць, што канкурсанткі і работнікі культуры падарылі гледачам безліч яр-кіх эмоцый, цудоўных песень і танцавальных нумароў. Гледачы горача падтрымлівалі ўдзельніц конкурсу апладысментамі і воклікамі. Вядучыя Юрый Афанасьеў і “Краса Шуміліна-2012” Ірына Салаўёва адразу адкрылі анлайн-галасаванне для гледачоў у вайберы.

 

Аліна Вяеўнік, Ангеліна Грыцкевіч, Дар’я Літвінава, Маргарыта Трафімава, Ульяна Судзько годна прайшлі ўсе конкурсныя іспыты і прадэманстравалі на раённай сцэне свае здольнасці і таленты.

 

Кожная канкурсантка спрабавала знайсці сваю форму візіткі, каб паказаць гледачам і членам журы свае захапленні, асабістыя і прафесійныя якасці. У ход ішлі і музычныя нумары, і відэаролікі, і расказы, і інсцэніроўка па матывах “Каўказскай палонніцы”.

Шырыню кругагляду і веданне псіхалогіі, філасофіі і нават рыторыкі прыйшлося праяўляць прыгажуням на інтэлектуальным этапе конкурсу. Вядучыя былі бязлітасныя, патрабуючы адказаць на пытанні: “Як вырашыць канфліктную сітуацыю? У чым моц жанчыны? Як паўплывае на чалавецтва сутыкненне з пазазямной цывілізацыяй? Ці можна хлусіць дзеля ратавання? Якую суперздольнасць вы б узялі сабе?”…

 

Самымі яркімі старонкамі конкурсу сталі творчы этап і дэфіле. На творчым этапе ўдзельніцы спявалі, танцавалі, дэманстравалі гімнастычныя нумары, ігру на барабанах. Выхад у нацыянальных касцюмах, падчас якога дзяўчаты прайшлі па подыуме ва ўнікальных народных строях, паказаў з аднаго боку гістарыч насць народнага касцюма, з другога – яго актуальнасць і ў наш час. Яркі вобраз сучаснай маладой жанчыны стварылі канкурсанткі падчас выхаду ў вячэрніх сукенках. Безумоўна, самым бліскучым быў выхад у вясельных уборах.

 

Падводзячы вынікі конкурснай праграмы, старшыня журы Мікалай Будневіч адзначыў, што было вельмі няпроста выб раць пераможцу – настолькі высокім быў узровень канкурсантак. Тым не менш…

Заслужаную перамогу атрымала Аліна Вяеўнік, якая і стала “Красой Шуміліна­2024”. Дарэчы, з рашэннем журы былі згодныя і гледачы: прыз сімпатый гледачоў па выніках анлайн-галасавання таксама дастаўся Аліне. Мікалай Будневіч павіншаваў дзяўчыну і ўпрыгожыў яе галаву дыядэмай пераможцы.

Ангеліна Грыцкевіч стала “Міс Фантазія”, Ульяна Судзько атрымала званне “Міс Стыль”, Маргарыта Трафімава – “Міс Зачараванне”, Дар’я Літвінава – “Міс Грацыя”. Усе ўдзельніцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

Спонсарамі раённага конкурсу прыгажосці і талентаў сталі раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, ТАА “Вежа”.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *