Как испечь торт-открытку и сделать моти

Мир увлечений

Салодкае хобі

– З дзяцінства люблю гатаваць, – кажа Наталля Машарская з райцэнтра, якую многія шумілінцы ведаюць як майстра арыгінальных кандытарскіх вырабаў. – Праўда, звязаць захапленне з прафесіяй не рашылася. Стала бухгалтарам. Але гатаваць салодкія прысмакі не перастала. Знаёмыя пастаянна прыходзілі ў госці на мае арэшкі са згушчаным малаком і вафельныя трубачкі.

Нарэшце настаў той час, калі салодкім фантазіям Наталлі стала мала месца ў арэшках. І яна ўпершыню ўзялася прыгатаваць торт. Неўзабаве паспрабавала рабіць бента-тарты – невялічкія тарты-віншавальныя паштоўкі. Ужо тады дачка Дзіяна прапанавала маці, каб тая пачала рабіць іх на продаж.

Мінулым летам Наталля завяла старонку ў Instagram, дзе пачала публікаваць фотаздымкі сваіх дэсертаў. Паступілі і першыя заказы.

– Пераважна раблю тарты на 1-2 кілаграмы. Бісквіты выпякаю сама, – расказвае кандытар. – Начынка – крэм-чыз (тварожны крэм) з садавінай ці ягадамі. Толькі свежыя ці замарожаныя садавіна і ягады. З варэннем не працую, бо яны псуюць бісквіт. Фарбавальнікі і знешнія элементы афармлення набываю на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках.

Эксперыментаваць – гэта поўнасцю пра Наталлю. З нядаўняга часу яна пячэ моці – японскія пірожныя з рысавай мукі і тварожнай начынкай з ягадным цэнтрам. Заказаў з кожным днём становіцца больш. Так, за тыдзень у Наталлі Машарскай 5-6 заказаў. «Тарты – гэта проста маё хобі, – кажа яна. – На кожны торт патрэбна некалькі гадзін для прыгатавання. Магчыма, за кошт хобі можна жыць, але для гэтага трэба кінуць работу (Наталля – загадчыца крамы «Фікс-прайс», – аўт.). Пакуль што да гэтага кроку я не гатова. А там паглядзім».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *