Горячая весна. Шумилинские спасатели напоминают об ответственности за выжигание сухой травы

Безопасность Происшествия Экология

Гарачая вясна. Ад 10 да 30 базавых. Ратавальнікі нагадваюць, за што можна атрымаць штрафы вясной

Ратавальнікі канстатуюць: кожную вясну набывае вострую актуальнасць праблема выпальвання сухой расліннасці. Самае сумнае ва ўсім гэтым тое,што палы часта прыводзяць да трагедый. Менавіта таму такі здавалася б на першы погляд звычайны і бяскрыўдны занятак караецца законам.

З надыходам цёплых дзён, нагадваюць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, дачнікі і гаспадары прыватных дамоў бяруцца актыўна наводзіць парадак на ўчастках, прыбіраюць смецце. Але часта забываюць, што генеральная ўборка з выкарыстаннем адкрытага агню можа пагражаць як іх уласнаму здароўю і жыццю, так і будынкам, і аўтамабілям, і іншай маёмасці.

Акультурваючы свой зямельны надзел, не-каторыя грамадзяне разводзяць вогнішчы і выпальваюць сухую расліннасць, пакінуўшы полымя без нагляду. Такія паводзіны катэгарычна забаронены, падкрэсліваюць ратавальнікі. Парушальнікаў парадку могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

«За травяны пал пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 БВ – у грашовым выражэнні гэтая сума складае ад 400 руб. да 1,2 тыс. руб., – паведаміў інспектар РАНС Вадзім Півавараў. – Пераканаўча просім распачынаць навядзенне парадку на прысядзібным участку ў зацішнае надвор’е. Леташнюю сухую траву, лісце і іншае смецце варта згрэбці ў кучу. А перш, чым браць у рукі запалкі, неабходна падрыхтаваць месца для вогнішча і акапаць яго. Толькі пасля гэтага можна паліць смецце. Але за агнём варта пастаянна сачыць і трымаць напагатове вядро з вадой або вогнетушыцель. Можна падрыхтаваць рыдлёўку і пясок. Пасля спальвання смецця месца гарэння трэба заліць вадой і пераканацца, што вогнішча больш не тлее».

Шумілінскія ратавальнікі звяртаюцца да бацькоў з просьбай растлумачыць сваім дзецям, з якой небяспекай і трагедыяй можна сутыкнуцца пры выпальванні сухой расліннасці.

Толькі асцярожнасць і здаровы сэнс дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў і трагічных наступстваў, канстатавалі яны.

Алена КАРПУШЭНКА.

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ
У 2023 годзе ў Беларусі было ліквідавана 610 лясных і тарфяных пажараў, загаранняў травы і кустоў. На тэрыторыі Віцебскай вобласці летась ліквідавана 58 лясных пажараў (з іх 3 – у Шумілінскім раёне), 13 загаранняў торфу, 153 загаранні травы і кустоў (2 – у Шумілінскім раёне).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *