Порядок и безопасность на дорогах — главные цели сотрудников шумилинской ГАИ

Закон Новости Общество

За парадак на дарогах

Яны заўсёды на пасту, і днём, і ноччу. Работа ў іх такая – ствараць бяспечныя ўмовы на дарогах, кантраляваць сітуацыю, сачыць, каб усе ўдзельнікі дарожнага руху выконвалі правілы. Інтэнсіўнасць руху на дарогах з кожным годам расце (толькі ў нашым раёне налічваецца 6366 адзінак транспартных сродкаў), што патрабуе вялікай адказнасці, уважлівасці і высокага прафесіяналізму супрацоўнікаў ДАІ.

На тэрыторыі раёна за мінулы год не дапушчана дарожна-транспартных здарэнняў з гібеллю людзей – гэта галоўны паказчык работы Шумілінскай дзяржаўтаінспекцыі.

На здымку (злева направа): М. Гаралевіч, В. Бурлакоў, Д. Шуміла, П. Пучкоў, А. Багданаў, Я. Сташонак, А. Дземянёў.

«Тым не менш нагоды для заспакаення і расслаблення няма, – кажа начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч, які аддаў службе каля дваццаці гадоў. – Летась было зарэгістравана 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх восем чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Чатыры ДТЗ адбыліся на аўтадарозе Віцебск-Полацк, тры – у Шуміліне.

За мінулы год супрацоўнікі ДАІ выявілі 3309 парушэнняў. Асноўныя з іх – перавышэнне хуткасці, праезд на чырвонае святло святлафора, ігнараванне своечасовага праходжання тэхагляду, невыкарыстанне пешаходамі флікераў у цёмны час сутак. Разам з тым работнікі ДАІ адзначаюць, што дысцыпліна на дарогах мац нее. Вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць не толькі штрафы, але і рэгулярная прафілактычная работа.

Супрацоўнікаў ДАІ сёння хвалюе няўважлівасць вадзіцеляў, нізкая культура ваджэння, незахаванне Правілаў дарожнага руху. Над гэтымі праблемамі, над узмацненнем прафілактыкі ДТЗ будуць яны працаваць сёлета. У выхадныя –абавязковыя адпрацоўкі сельскіх населеных пунктаў і аўтадарог рэспубліканскага значэння.

Калектыў ДАІ ўпершыню за апошнія некалькі гадоў поўнасцю ўкамплектава-ны. Галоўнымі памочнікамі начальніка ў арганізацыі работы з’яўляюцца старшы дзяржаўтаінспектар Віктар Бурла-коў, які працуе ў ДАІ 16 гадоў, і старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы Аляксандр Багданаў, стаж якога ў аддзеле – 6 гадоў. З вопытных інспектараў дарожна-патрульнай службы – Аляксандр Дземянёў, Яўген Сташонак, Дзмітрый Шуміла. Яны з’яўляюцца настаўнікамі для Паўла Пучкова, бацька якога ўсё жыццё прысвяціў службе ў РАУС, а таксама для Станіслава Дабатоўкіна, які ўладкаваўся ў ДАІ ў мінулым годзе.

Супрацоўнікі ДАІ не толькі сочаць за парадкам на дарогах – дарожна-патрульная служба заўсёды рэагуе аператыўна, пры неабходнасці гатова дапамагчы вадзіцелям і пешаходам.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *