Сфарміраваны новы склад раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў
Па словах старшыні Шумілінскай раённай выбарчай камісіі Таццяны Донюш, выбары ў Шумілінскім раёне адбыліся ва ўсе мясцовыя Саветы дэпутатаў – абраны 25 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў і 51 дэпутат 8 сельскіх Саветаў.
У галасаванні прынялі ўдзел 10333 чалавекі, ці 75,8% ад агульнай колькасці ўключаных у спісы выбаршчыкаў.
Сярод абраных дэпутатаў раённа-га Савета дэпутатаў з’яўляліся дзеючымі дэпутатамі райсавета 14 чалавек (56%). У новым складзе – 13 жанчын (52%), членаў палітычных партый – 12 чалавек, беспартыйных – 13. Па прафесійнай прыналежнасці 8 чалавек (32%) прадстаўляюць сферу навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту; 6 чалавек (24%) – дзяржаўныя органы; 3 – прамысловасць, транспарт, будаўніцтва, па двое – гандаль, бытавое абслугоўванне, ЖКГ і сельскую гаспадарку, 4 – іншыя сферы дзейнасці. Сярэдні ўзрост дэпутата райсавета – 46 год.
Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што першую сесію дэпутатаў новага склікання збірае вы-барчая камісія. Першая арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання прызначана на 7 сакавіка.
Паведамленне раённай выбарчай камісіі пра вынікі выбараў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў і спіс абраных дэпутатаў апублікаваны у газеце “Герой працы” (№17 ад 1 сакавіка 2024 года) і на афіцыйным сайце Шумілінскага райвыканкама.