Задачи социально-экономического развития Шумилинского района на 2024 год обсудили на выездном заседании райисполкома в Оболи

Новости Экономика

Настройваемся на напружаную працу

Участниик выездного заседания райисполкома знакомятся с ходом работ по модернизации производства на Обольском керамическом заводзе в рамках инвестиционного проекта «Один район — один проект»

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Шумілінскага раёна за прайшоўшы перыяд года абмеркавалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння райвыканкама і вызначылі задачы на бліжэйшую перспектыву.

З аналізам выканання ўстаноўленых заданняў арганізацыямі раёна выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка. Па словах дакладчыка, з 4 ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы раёна за студзень арганізацыямі прагназуецца выкананне 3-х (тэмп росту зарплаты, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту, тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал), з 12 прагнозных паказчыкаў прагназуецца выкананне 7.

Былі дэталёва абмеркаваны прычыны невыканання заданняў па індэксе прамысловай вытворчасці, экспарце тавараў, вытворчасці валавой прадукцыі ў АПК. Вызначаны асноўныя задачы перад арганізацыямі прамысловага комплексу, сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі на бліжэйшую перспектыву. Заслуханы справаздачы спецыялістаў райсельгасхарчу, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў КУСГП «Ульскі», СУП «Лаўжанскае», комплексу СУП «Добрынскае».

Год толькі пачаўся, заўважыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, задачы перад раёнам пастаўлены сур’ёзныя, таму настройвацца на напружаную працу ва ўсіх галінах дзейнасці варта з першых месяцаў. У першую чаргу хочацца бачыць большую зацікаўленасць і актыўнасць з боку кіраўнікоў па развіцці і стварэнні новых вытворчасцяў, адзначыў С. А. Галынчык.

Удзельнікі пасяджэння райвыканкама азнаёміліся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Адзін раён – адзін праект» па мадэрнізацыі вытворчасці Обальскага керамічнага завода. Экскурсію правёў дырэктар прадпрыемства Сяргей Ляўшоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *