Когда празднуют день рождения те, кто родился в високосный год 29 февраля

Мир увлечений Общество

Дзень нараджэння раз у чатыры гады. Не крыўдна?

Закончыў школу, але адзначыў толькі чатыры дні нараджэнні. Гэта даўняя загадка пра тых, хто нарадзіўся 29 лютага – гэта ж дата бывае адзін раз у чатыры гады. На думку вучоных, верагоднасць нарадзіцца 29 лютага – адзін шанс з 1461, бо менавіта столькі дзён налічваецца ў чатырохгадовым цыкле. Таму ў рэдкі дзень календара дзяцей нараджаецца нямнога. Колькі такіх шчасліўчыкаў у Шумілінскім раёне і як яны адзначаюць асабістае свята – гэта высвятляла карэспандэнт раённай газеты.

Па падліках начальніка аддзела загса райвыканкама Ірыны Якаўлевай, за апошнія 24 гады ў раёне 29 лютага нарадзілася толькі двое дзетак – у 2004 годзе ў Шуміліне і ў 2012-м –– на Обальшчыне. Обальская дзяўчынка разам з бацькамі змяніла месца жыхарства, а вось з шумілінскім хлопцам, які закончыў школу, вучыцца ў Мінску і часта прыязджае да бацькоў, нам удалося пагутарыць.

– Падумаеш, 29 лютага! Рэдкі дзень – ну, і што з таго! – аптымістычна кажа Міхаіл Фядотаў, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, які на днях будузе адзначаць 20-годдзе. –– Не лічу дату 29 лютага няўдачай, наадварот, гэта сведчыць пра асаблівасць, якая дадзена не кожнаму. Бывае, аднакурснікі, пажартуюць, што мне сёлета пашанцавала адзначыць дзень нараджэння ў дату, але ж я не крыўдую.

У мінулыя гады, бывала, мяне віншавалі два дні запар з днём нараджэння: 28 лютага і 1 сакавіка. З задавальненнем прымаў падарункі і віншаванні ва ўсе дні.

Мы знайшлі яшчэ дзвюх жанчын, якія нарадзіліся не на Шуміліншчыне, але даўно пераехалі сюды і таксама адзначаюць дзень свайго нараджэння 29 лютага. Мы пацікавіліся, калі яны святкуюць імяніны, ці бывае блытаніна са святкаваннямі?

Таццяна Новікава, якая працуе санітаркай ў райбальніцы, прызналася:
– Люблю, калі ў мяне пытаюцца пра мой дзень нараджэння. З гордасцю кажу: я нарадзілася 29 лютага! Па крайняй меры, гэта незвычайна! Адчуваю ў нейкім сэнсе сваю ўнікальнасць. Нарадзіцца ў апошні дзень лютага ў высакосны год – вялікая рэдкасць. У дзяцінстве не ўсведамляла, што 29 лютага – адзін раз у чатыры гады. У маладосці многія сябры па-добраму кпілі з гэтай даты. Баючыся пакрыўдзіць (ёсць жа прыкмета: загадзя імянінніка віншаваць нельга), у невысакосныя гады многія тэлефанавалі мне 1 сакавіка. Але сваякі, улічваючы тое, што я нарадзілася ўсё ж зімой, віншавалі ў апошні дзень лютага. Так што блытаніны не было. Некалькі год таму, калі ў адным з віцебскіх банкаў афармляла крэдыт, да мяне падышла жанчына, якая пачула дату майго нараджэння, і паведаміла, што мы нарадзіліся з ёй у адзін дзень».

У Лескавічах мы пазнаёміліся з Людмілай Гарчаковай, якая сёлета таксама адзначыць дзень нараджэння ў дату – 29 лютага.
«Да таго ж, сёлета мой год – Дракона, – дадала жанчына. – Нарадзілася я ў 1988 годзе ў Віцебску. Па традыцыі ў дзяцінстве ў невысакосны год мы адзначалі мой дзень нараджэння 28 лютага, а зараз – як прыйдзецца. Але святкуем кожны год».

З надыходзячым Днём нараджэння!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *