Суд взыскал ущерб за вред, нанесённый окружающей среде

Закон Экология Экономика

Урон з «Лаўжанскага» спагнаны ў поўным аб’ёме

14 лютага ў Шумілінскім раёне адбылося выязное судовае пасяджэнне Эканамічнага суда Віцебскай вобласці пад старшынствам суддзі Міхаіла Зайцава.

На пасяджэнні разглядалася справа па іску Шумілінскага райвыканкама да сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Лаўжанскае» аб спагнанні 10 212,00 руб. урону, учыненага навакольнаму асяроддзю ў выніку супрацьпраўных дзеянняў па выкарыстанні прыродных рэсурсаў. Удзел у пасяджэнні на баку істца прымала трэцяя асоба, якая не заяўляла самастойных патрабаванняў па прадмет спрэчкі,  – дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Шумілінскі лясгас». Іскавыя патрабаванні задаволены ў поўным аб’ёме.

У той жа дзень суддзя эканамічнага суда Віцебскай вобласці Міхаіл Зайцаў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі юрыдычных асоб раёна, работнікамі выканаўча-распарадчых органаў. Ён выступіў з лекцыяй аб недахопах, якія дапускаюцца суб’ектамі гаспадарання пры звароце ў Эканамічны суд з іскавымі заявамі, заявамі аб узбуджэнні загаднай вытворчасці.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *