Как бабушка внуку пива купила или об ответственности за втягивание несовершеннолетних а антиобщественное поведение

Закон Происшествия

Незаконны пачастунак

Несуцяшальная статыстыка за 2023 год: па арт. 19.4 КаАП «Уцягненне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны» было складзена дзесяць пратаколаў (на адзін больш, чым у 2022 годзе).

«Гэта значыць, у дзесяці выпадках дарослыя пачаставалі дзяцей не цукеркамі і пірожнымі, не сокам, а …спіртнымі напіткамі, – заўважае старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Дар’я Трафімава. – Пачаставалі ў прамым сэнсе ці купілі спіртное па просьбе дзяцей. На дарослых складзены адміністрацыйныя пратаколы са штрафамі ад 5 да 30 БВ, з дзецьмі праведзена індывідуальна-прафілактычная работа».

У чатырох выпадках з дзесяці спіртное дзецям набывалі родныя людзі. Так, бабуля для ўнука і бацька для сына купілі піва, старэйшая сястра малодшую частавала віном, бацька і дачка разам распівалі віно. Гэтыя сем’і камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама прызнаны сацыяльна нядобранадзейнымі.

Летась у раёне зарэгістравана злачынства, якое здзейсніў падлетак у стане алкагольнага ап’янення. Навучэнец Ульскага ліцэя, якому стаў вядомы пін-код банкаўскай карткі знаёмага, зняў 200 рублёў. За крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі хлопцу пагражае штраф або арышт, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Як паказвае аналіз парушэнняў падлеткамі закона, у многіх выпадках вінаваты дарослыя. Таму што дазволілі, прапанавалі спіртное ці самі яго купілі. Вінаваты і двое прадаўцоў, якія не спыталі ў падлеткаў пашпарт. А за гэта пагражае адказ насць па ч. 3 арт. 13.11 КаАП РБ «Парушэнне парадку ажыццяўлення гандлю і грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву, рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі» – штраф да 20 БВ.

У планах супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС – правядзенне рэйдаў на дыскатэкі і ў грамадскія месцы, праверка непаўналетніх пасля 23.00, так званыя “кантрольныя закупкі” ў магазінах, прафілактычныя гутаркі з прадаўцамі, дзецьмі і іх бацькамі.

Людміла ЗУЙКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *