У санаторый – па новых правілах
З 1 студзеня бягучага года змяніліся правілы забеспячэння грамадзян пуцёўкамі ў санаторыі і аздараўленчыя цэнтры з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 343 ад 02.11.2023 года). Пра новы парадак расказала вядучы спецыяліст прадстаўніцтва «Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні» Вікторыя Дружкіна.
У санаторый – па профілю захворвання. Накіраванне на аздараўленне за кошт бюджэтных сродкаў або сацыяльнага страхавання атрымліваюць па медыцын-скіх паказаннях, адпраўляюцца на лячэнне ў санаторый выключна па профілю захворвання, якое ўказана ў да-кументах. Бацькі з дзецьмі змогуць атрымаць пуцёўку толькі пры наяўнасці заключэння ўрачэбна-кансульта-цыйнай камісіі, а ўсе астатнія павінны прадаставіць даведку аб стане здароўя.
Тэрміны пуцёвак.«Галоўнае новаўвядзенне – гэта змяншэнне працягласці пуцёвак. Так, для дарослых прадугледжана пуцёўка не больш за 15 сутак (была не больш за 18 каляндарных дзён), – адзначыла Вікторыя Дружкіна. – У санаторна-курортныя арганізацыі (аддзяленні) для дзяцей з бацькамі цяпер выдаецца пуцёўка не больш як на 18 сутак (раней – 21 суткі).
Хто адпачне бясплатна? Бясплатнымі застаюцца дзіцячыя пуцёўкі, якія выдаюцца па месцы работы бацькоў (законных прадстаўнікоў). Не трэба плаціць за пуцёўкі інвалідам першай і другой груп і дзецям-інвалідам.
Пуцёўку кампенсуюць часткова. Для беларусаў захоўваецца права на набыццё пуцёўкі ў санаторый з частковай кампенсацыяй за кошт бюджэтных сродкаў. Пакарыстацца такім правам не часцей аднаго раза ў чатыры гады могуць:
працуючыя беларусы, за якіх работадаўца ці яны самі выплачваюць узносы ў ФСЗН;
ваеннаслужачыя. Не часцей аднаго раза ў тры гады льго-а прадастаўляецца непрацуючым ветэранам працы, непрацуючым ваеннаслужачым, праваахоўнікам і ра-тавальнікам, непрацуючым ветэранам органаў пракуратуры, юстыцыі і судоў;
непрацуючым інвалідам трэцяй групы.
Ваеннаслужачыя могуць звярнуцца за пуцёўкамі ў свае ведамствы. Не больш аднаго раза на працягу года могуць узяць льготную пуцёўку навучэнцы і студэнты, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання. Памер платы, якую трэба ўнесці за пуцёўку, залежыць ад сярэднямесячнага грашовага даходу атрымальніка пуцёўкі.
У чарнобыльцаў ёсць льготы. У асноўным льготы для катэгорыі грамадзян, якія лічацца пацярпелымі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, засталіся ранейшымі, аднак ёсць і новаўвядзенні. Так, выкарыстаць права на санаторна-курорнае лячэнне такія грамадзяне могуць не больш аднаго раза на працягу каляндарнага года. Паехаць на аздараўленне могуць і непрацуючыя грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу. Льготы ёсць у інвалідаў першай і другой груп; дзяцей, якія пражываюць (пражывалі) на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання; бацькоў дашкольнікаў, якія едуць у санаторый разам з пацярпелымі дзецьмі; дзяцей-інвалідаў.
Кампетэнтны каментарый па выдачы пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне можна атрымаць па тэл. 5-04-47.
Ларыса ЗАЙЦАВА.