В Шумилинском районе проходит операция «Мак»

Общество Происшествия

А на агародзе макі расцвілі
Чэрвень. На градках буяюць буракі і морква, а разам з імі на некаторых агародах можна ўбачыць і мак, і нават каноплі. Іх забаронена вырошчваць. І тут не мае значэння, насеяліся яны самі або іх пасеялі спецыяльна.
Ні для каго не сакрэт, што расліны маку ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і што ў нашай рэспубліцы прымаюцца ўсе меры для барацьбы з гэтым злом.
На тэрыторыі вобласці і раёна з кожным годам расце колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. У Віцебскай вобласці найбольшае распаўсюджанне атрымалі наступныя віды наркотыкаў: гераін, метадон, марыхуана і макавая саломка.
Зараз на тэрыторыі вобласці і нашага раёна праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Мак”. Асноўнай задачай гэтай аперацыі з’яўляецца максімальнае знішчэнне наркатычнай сыравіннай базы і папярэджанне доступу да асоб, якія займаюцца нарыхтоўкай сыравіны.
Супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў звяртаюцца да жыхароў раёна: калі вам што-небудзь вядома пра факты, звязаныя з вырабам, ужываннем наркатычных сродкаў, калі вы бачылі, што нехта збірае мак або каноплі, цікавіцца гэтым, тэрмінова паведаміце ў РАУС. Не будзьце абыякавымі, падумайце пра сваіх дзяцей і ўнукаў, бо заўтра наркотыкі могуць прапанаваць ім. Давайце змагацца з гэтым злом разам. Пра ўсе факты па гэтай праблеме вы можаце паведаміць у РАУС па тэлефонах: 4-10-06, 4-14-74, 4-13-75.
А. КУРЧАНАЎ, старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі РАУС.
Надрукавана ў №48 ад 19.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *