Ученики Шумилинской детской школы искусств успешно выступают на международных творческих конкурсах

Культура Молодёжь Новости

Першыя і другія месцы – за выступленні

35 вучняў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у чатырох міжнародных і ўсерасійскіх конкурсах і занялі першыя і другія месцы, расказала дырэктар установы Алена Сцяпанава.

У Міжнародным фестывалі дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці «Чароўны свет мастацтва» дыплом лаўрэата І ступені атрымаў узорны хор пад кіраўніцтвам Алены Сініцкай. Гэты ж хор стаў лаўрэатам І ступені ва Усерасійскім фестывалі-конкурсе мастацтва і творчасці «Майстэрня талентаў», ІІ ступені – у Міжнародным творчым кастынг-конкурсе «Запальваем зоркі» і ва Усерасійскім фестывалі-конкурсе талентаў «Творчая садружнасць».

Вакальная група ўзорнага хору (кіраўнік Алена Фёдарава) стала лаўрэатам 1 ступені ў конкурсе «Чароўны свет мастацтва» і ва Усерасійскім фестывалі-конкурсе мастацтва і творчасці «Майстэрня талентаў», лаўрэатам ІІ ступені – у конкурсе «Творчая садружнасць» і «Запальваем зоркі».

Ганна Гайлова (настаўнік Алена Фёдарава) у конкурсах «Чароўны свет мастацтва» і «Майстэрня талентаў» стала лаўрэатам І ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал: сола», у конкурсах «Запальваем зоркі» і «Творчая садружнасць» – лаўрэатам ІІ ступені.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *