Компетентно. Что делать с чеками «Маёмасць»?

Вопрос-Ответ Экономика

Што рабіць з чэкамі «Маёмасць?»

Адказ на гэтае пытанне ведае старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама Петр Карабач, які на мінулым тыдні правёў у нашым раёне выязны прыём грамадзян і «прамую лінію». Адной жыхарцы раёна Петр Пятровіч і даў кампетэнтны адказ па гэтай тэме.

Рэдакцыя вырашыла надрукаваць каментарый па выкарыстанні чэкаў «Маёмасць» і на старонках газеты, каб нашы чытачы былі ў курсе актуальных навін.

У 1994 годзе ў нашай краіне была распачата праграма прыватызацыі, згодна з якой грамадзяне (старэй 18 год) маглі атрымаць чэкі «Маёмасць». Пазней гэтыя чэкі можна было абмяняць на акцыі беларускіх прадпрыемстваў ці на чэкі «Жыллё» (да 2007 года). Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 546 ад 24.08.2022 г. «Аб абыходжанні імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» тэрмін абыходжання чэкаў вызначаны да 31 снежня 2025 года.

Зараз чэкамі «Маёмасць» можна распарадзіцца двума спосабамі: абмяняць на акцыі прадпрыемстваў згодна з пералікам, які фарміруецца па тэрытарыяльным прынцыпе (па месцы рэгістрацыі іх уладальніка), ці падарыць блізкаму родзічу. Рэалізацыя чэкаў «Маёмасць» заканадаўствам не прадугледжана.

Для абмену чэкаў «Маёмасць» трэба звярнуцца ў аддзяленне Беларусбанка па месцы жыхарства, спецыяліст якога выдасць пералік прадпрыемстваў, акцыі якіх можна атрымаць. Афармленне працэдуры абмену, адкрыццё разліковага рахунка для атрымання дывідэндаў па акцыях ажыццяўляецца ў аддзяленні Беларусбанка па месцы жыхарства.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць без наведвання банка на старонцы https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776 «Спіс прыватызуемых прадпрыемстваў, акцыі якіх прапануюцца для абмену».

На 12 снежня 2023 года ў спісе знаходзілася 148 прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, якія абменьваюць акцыі на чэкі «Маёмасць». Акцыі якога прадпрыемства выбіраць, рашаць уладальніку чэкаў.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *