Репортаж с Шумилинской лыжни-2024

2024 - Год качества Новости Общество Спорт, туризм

У Лескавічах прайшла «Шумілінская лыжня‑2024»

Зіма сёлета дала аматарам снежных відаў спорту і забаў магчымасць атрымаць неперадавальныя эмоцыі ад катання на каньках і санках, а таксама адчуць дух спаборніцтваў на традыцыйных лыжных гонках «Шумілінская лыжня». Яна прайшла ў суботу, 10 лютага, у Лескавічах.

Усяго на старт выйшла 168 удзельнікаў з 44 арганізацый. Лыжня аб’яднала людзей усіх узростаў, сем’і, калектывы, гэта была выдатная нагода для цёплых зносін і знаёмстваў, адзначыў на адкрыцці спаборніцтваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Зразумела, што ўсе стараліся, падтрымлівалі адзін аднаго. Заўсёды прыемна глядзець, як на такіх стартах праяўляецца калектыўная згуртаванасць, як балельшчыкі падтрымліваюць тых, хто выступае ў камандзе. І калі быў бы спецыяльны прыз балельшчыкаў, яго ўзяла б група падтрымкі цэнтральнай раённай бальніцы на чале з галоўным урачом Святланай Лінкевіч. Нельга не адзначыць і работу судзейскай брыгады. Усе суддзі адпрацавалі прафесійна, ніякіх пратэстаў з боку каманд і ўдзельнікаў не было. Кожны ў гэты суботні дзень атрымаў пазітыўныя эмоцыі і добра правёў час.

Тое, што на лыжню выйшлі лыжнікі з розным узроўнем падрыхтоўкі, нечаканасцю не стала. Так бывае заўсёды. Адны выдатна валодаюць каньковай хадой, глядзець на якую вельмі прыемна. Другія цудоўна ідуць класікай. А трэція проста ідуць, таму што падтрымліваюць сваіх калег… Таму не дзіўна, што на лыжні здараліся розныя неспадзяванкі: хтосьці па-даў, у кагосьці губляліся палкі, лыжы. Не губляўся толькі настрой. Ён і ў пераможцаў, і ў прызёраў быў добрым.

Удзельнікі спартыўнага свята падзяліліся ўражаннямі

Юрый МАСКАЛЬКОЎ, начальнік раённага ўчастка электрасувязі:
– На лыжню прыехаў з сямігадовым сынам Максімам. Разам выйшлі на сямейную эстафету і занялі прызавое месца. Максім шчаслівы. І гэта лепшае сведчанне таго, што свята атрымалася.

Юрый МЯСАЕДАЎ, настаўнік фізкультуры Шумілінскай СШ №1:
– На мой погляд, Лескавічы – аптымальны варыянт для «Шумілінскай лыжні». Каманда Шумілінскай СШ № 1, на-пэўна, была самая вялікая, 23 ўдзельнікі выйшлі на старт. Добра, што ў свяце могуць спаборнічаць і дзеці – гэта самая лепшая прапаганда здаровага і актыўнага ладу жыцця. Асаблівасцю сёлетняй лыжні стаў агульны пазітыў як ад стартаў, так і ў цэлым.

Віталь СУДАКОЎ, дырэктар лясгаса:
– На «Шумілінскай лыжні» ўпершыню. Вельмі ўсё спадабалася. Мне ёсць з чым параўноўваць. Найперш проста цудоўная траса, на якой лёгка бегаецца. Добра, што можна было прыехаць з дзецьмі, у наступным годзе наша сям’я прыедзе ў поўным складзе. Задаволены і выступленнем каманды: лыжнікі Шумілінскага лясгаса 7 разоў уздымаліся на п’едэстал.

Аляксандр ШЭДЗЬКО, Ларыса ЗАЙЦАВА.

ВЫНІКІ «ШУМІЛІНСКАЙ ЛЫЖНІ‑2024»

13‑15 год
Юнакі
1. Алег Скараход (СШ № 1;
2. Максім Кавалёў (СШ № 1);
3. Глеб Шэндзелеў (СШ № 1).
Дзяўчаты
1. Марыя Іванова (СШ № 1);
2. Паліна Багачова (СШ № 2);
3. Надзея Скорынава (СШ № 1).

18‑29 год
Мужчыны
1. Ілья Грыгор’еў (ТЦСАН);
2. Дзяніс Пячко (Мікіціхінская СШ);
3. Канстанцін Недарэзаў (РАНС).
Жанчыны
1. Карына Філіповіч (Слабадская БШ);
2. Аляксандра Бяспалава (лясгас);
3. Лізавета Валчкова (СШ № 2).

30‑39 год
Мужчыны
1. Віктар Полацкі (РАНС);
2. Андрэй Лазар (участак электрасувязі);
3. Ілья Бабаеў (лясгас).
Жанчыны
1. Наталля Пучынская (раён газазабеспячэння);
2. Анастасія Талкачова (Вітконпрадукт);
3. Таццяна Пясецкая (райвыканкам).

40‑49 год
Мужчыны
1. Аляксандр Лысанаў (ОКЗ);
2. Уладзімір Баркоўскі (Беларусбанк);
3. Вячаслаў Лабейка (лясгас).
Жанчыны
1. Святлана Скорынава (аддзел прымусовага выканання);
2. Алеся Судакова (лясгас);
3. Марына Масько (СШ № 1).

50‑59 год
Мужчыны
1. Юрый Рагозін (Светласельскі д/с);
2. Аляксандр Ходзюш (РЦДіМ);
3. Васіль Шыёнак (лясгас).
Жанчыны
1. Святлана Шуляр (СШ № 1);
2. Аксана Шынкевіч (Сіроцінскі сельвыканкам);
3. Ганна Міляк (Кардонская СШ).

60 год і старэй
Мужчыны
1. Аляксандр Барысевіч (лясгас);
2. Генадзь Шчарбакоў (Амбросавіцкая БШ);
3. Віктар Самуйлаў (асабісты залік).

Мужчынская эстафета
1. Слабадская БШ;
2. РАНС;
3. Раённы ўчастак электрасувязі.

Жаночая эстафета
1. Слабадская БШ;
2. Шумілінскі лясгас;
3. ЦРБ.

Сямейная эстафета
1. Сям’я Самуйлавых;
2. Сям’я Маскальковых;
3. Сям’я Забела.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *