В приоритете — безопасность человека. Интервью с начальником РОВД

Закон Происшествия

У  прыярытэце – бяспека чалавека, спакой у раёне

У раённым аддзеле ўнутраных спраў падвялі вынікі работы за мінулы год. У цэлым за 2023 год у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года на тэрыторыі раёна зменшылася колькасць злачынстваў на 13,7% (са 146 да 126), знізілася колькасць крадзяжоў на 43,1% (з 65 да 37), грабяжоў – з 4 да 1, прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў – з 3 да 2, колькасць крымінальных спраў з удзелам непаўналетніх – з 3 да 1, незаконных дзеянняў у адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў – з 3 да 2. Рост злачынстваў назіраецца па лініі кіберзлачыннасці. Пра структуру злачынстваў, эфектыўнасць прафілактычнай работы і планы на бягучы год гутарым з начальнікам РАУС Леанідам НАВІЦКІМ, які быў прызначаны на гэту пасаду ў пачатку снежня мінулага года.

– Леанід Анатольевіч, як адчуваеце сябе ў якасці начальніка РАУС у Шуміліне?

– Пасля службы начальнікам крымінальнай міліцыі Гарадоцкага РАУС, начальнікам аддзела ўнутраных спраў у Талачыне вярнуў-ся на радзіму – у райцэнтры жыве сям’я. І шумілінскі райаддзел для мяне не новы – калісьці працаваў старшым оперупаўнаважаным групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі. Бачу, што калектыў у Шуміліне працаздольны, баявы, адказ-ны. З такімі многае па плячы.

– Ахарактарызуйце структуру злачынстваў за 2023 год?

– Па-ранейшаму больш за палову злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку складаюць крадзяжы. Вырасла п’яная злачыннасць – з 37 да 40. Амаль палова злачынстваў здзейснена асобамі ў стане алкагольнага ап’янення.

– Якая работа праводзіцца з тымі, хто сябруе з зялёным зміем?

–  У  лячэбна-працоўныя прафілакторыі за мінулы год накіравана 17 хранічных алкаголікаў (10 з іх здзейснілі дамашняе насілле, 7 стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, 2 – абавязаныя асобы), што на 54,5% вышэй вынікаў 2022 года. Прыменены 92 ахоўныя прадпісанні. З незаконнага абароту канфіскаваны 134 літры алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, знішчаны 133 літры брагі, адзін самагонны апарат. Да адміністрацыйнай адказнасці за выраб, захоўванне і продаж незаконнай ал-кагольнай прадукцыі прыцягнута 5 чалавек.

– Па якіх крымінальных дзеяннях у раёне назіраецца рост злачынстваў?

– Злачынствы павялічыліся па лініі супрацьдзеяння кіберзлачыннасці. Калі ў 2022 годзе іх было зарэгістравана 15, то ў мінулым – на тры больш (+20%). Павялічыла-ся колькасць крадзяжоў грошай шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі – з 11 да 15 (+35,4%).

– Супрацоўнікі міліцыі праводзяць значную інфармацыйна-тлумачальную работу па бяспецы ажыццяўлення плацяжоў праз інтэрнэт, у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі. Чаму людзі не прыслухоўваюцца?

– Прыслухоўваюцца, але далёка не ўсе. Некаторыя з-за няўважлівасці, па прычыне самаўпэўненасці, залішняй даверлівасці. За мінулы год пры правядзенні планавай адпрацоўкі жылога сектара былі праведзены прафілактычныя гутаркі ў 4376 домаўладаннях грамадзян, выступленні ў працоўных калектывах, школах, дзіцячых садках. Усім даводзім, што супрацоўнікі РАУС і банкаў ніколі не тэлефануюць у месенджары, што трэба быць асцярожнымі і ўважлівымі, каб не зайсці на фішынгавую старонку пры аплаце. Але землякі наступаюць на адны і тыя ж граблі: прадастаўляюць махлярам рэквізіты сваіх банкаўскіх картак, купляюць неіснуючыя тавары на “куфары”. Значыць, трэба ўзмацняць прафілактычную работу ў гэтым накірунку.

– Якая сітуацыя на дарогах?

–  Па  выніках  2023 года не дапушчана росту дарожна-транспартных здарэнняў, не зарэгістравана ДТЗ са смяротным зыходам. Разам з тым назіраецца рост параненых – у 2022 годзе іх зарэгістравана 6, летась – 8.

– Якія задачы стаяць перад аддзелам сёлета?

– Задач шмат. Сярод пер-шачарговых – супрацьдзеянне правапарушэнням у грамадскіх месцах, папярэджанне кіберзлачынстваў, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносінаў, правядзенне эфектыўных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Прадоўжым цеснае ўзаемадзеянне з суб’ек-тамі прафілактыкі. Наперадзе – сур’ёзная работа, якая будзе накіравана на бяспеку жыхароў раёна і спакойнае жыццё. Наша задача – быць у патрэбны час у па-трэбным месцы, каб своечасова дапамагчы і абараніць.

–  Дзякуй. Поспехаў вам і ўсяму калектыву ў рабоце.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *