Подворный обход в Обольском сельсовете: прошли встречи с населением в г. п. Оболь

Актуалии Общество Президент

Няма гарачай вады і  дарогі з калдобінамі
У панядзелак, 11 чэрвеня, падворны абход у Обальскім сельсавеце прадоўжыўся сходамі грамадзян Обалі.
У пасёлку было вызначана 7 месцаў для правядзення сходаў, куды выехалі групы ў складзе работнікаў райвыканкама, мясцовага сельвыканкама, прадстаўнікоў раённых службаў. Пра месца і час сходаў людзі ведалі загадзя, некаторыя на сход прыйшлі нават сем’ямі.
Разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінскай карэспандэнт раённай газеты таксама пабываў на некалькіх сходах. Самымі актыўнымі аказаліся жыхары вуліцы Першамайскай. Тут  вострая праблема – адсутнасць гарачай вады. Раней хоць у суботу і нядзелю ў шматпавярхоўках была гарачая вада, а зараз добра калі  ледзь цёплая. З гэтым пытаннем жанчыны “атакавалі” намесніка дырэктара УП ЖКГ  Р. К. Бабіча. Раман Канстанцінавіч абяцаў праблему гарачага водазабеспячэння вырашыць у бліжэйшы час. Другая праблема на Першамайскай таксама была адрасавана камунгасаўцам – гэта бадзяжныя каты. Іх развялося вельмі многа, яны засялілі падвалы – там бруд, антысанітарыя. Гэту праблему работнікі УП ЖКГ таксама ўзялі “на аловак”.
На вуліцы Зарэчнай і Казлова жывуць пераважна пенсіянеры. Паколькі вуліцы аддаленыя, сюды рэгулярна ходзіць аўталаўка. Гэта добра. А вось дарогай людзі незадаволеныя: калдобіна на калдобіне. Гэтая ж дарога вядзе да мясцовых могілак. “Дык баімся, што нябожчык калі-небудзь з труны вываліцца на гэтым шляху”, – абураўся адзін з жыхароў вуліцы Казлова. Аказваецца, гэта дарога раней была асфальтавана, па ёй з кар’ера вазілі гліну. Зараз дарога знаходзіцца на балансе УП ЖКГ.  Увогуле па дарогах былі пытанні і па іншых вуліцах, але яны пакуль не вырашаюцца, бо ў Обальскім аддзяленні УП ЖКГ няма нават грэйдэра, каб зараўняць яміны.
Тое самае і па вуліцы Леніна. “Каля дома №4а пасля дажджу без гумавых ботаў не прайсці, – скардзілася адна з жанчын. – Няўжо нам і надалей жыць у брудзе?” Старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч патлумачыў, што гэта праблема сёлета будзе вырашана.
Яшчэ адна праблема , якая хвалюе многіх жыхароў Обалі: якасць кабельнага тэлебачання. Яго ўстанавілі ў гарадскім пасёлку ў мінулым годзе. Але ж праграмы часта “завісаюць”,  на экране “сняжыць”. З гэтай праблемай  М. А. Будневіч ужо звяртаўся да спецыялістаў ААТ “Гарант”. Яны патлумачылі, што гэта перабоі часовыя, бо вя-дзецца настройка рэнтраслятара на Ушачы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №47 ад 15.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *