Качество работ Шумилинской ПМК-70 — залог успешной конкуренции на рынке строительных услуг

2024 - Год качества Новости Экономика

«Ёсць аб’ёмы – ёсць і годныя заробкі»

Мастер Дмитрий Королёв обсуждает этапы строительства общежития в Ушачах с бригадиром отделочников Николаем Карпушко.

Шумілінскія будаўнікі не першы год шчыруюць на будаўнічых аб’ектах вобласці. Зараз яны працуюць на аб’ектах ва Ушацкім, Полацкім і Лепельскім раёнах. У Шуміліне пачалі капітальны рамонт шматкватэрнага дома па вуліцы Юбілейнай.

Шумілінская ПМК­70 – гэта якасць будаўніцтва. Менавіта таму ў некаторых раёнах паўночнага рэгіёна будаўніцтва вядуць выключна шумілінцы. Адзін з такіх раёнаў – Ушацкі.

«У 2017 годзе мы ва Ушачах пабудавалі першыя два аб’екты – шматкватэрны дом і бальніцу. Пабудавалі якасна і ў тэрміны, – адзначае галоўны інжынер ПМК­70 Раман Карасёў. – З таго часу нам пачалі давяраць самыя розныя аб’екты, і мы пабудавалі ці адрамантавалі дзіцячы яслі­сад № 4, Ушацкі музей народнай славы імя У. Е. Лабанка, дзіцячую школу мастацтваў, бальніцу, магазін і тры шматкватэрныя дамы».

Зараз адзін з буйнейшых будаўнічых аб’ектаў – інтэрнат фізкультурна­аздараўленчага цэнтра «Юнацтва» ва Ушачах. Шумілінцы пачалі яго ўзводзіць у маі мінулага года. Штодзень на аб’екце працуе да ста чалавек. Як адзначае майстар Дзмітрый Каралёў, нашы брыгады вядуць практычна поўны спектр будаўнічых работ: заканчваем дах, пачалі аддзелачныя работы ў памяшканнях, робім вентыляцыйную і сантэхнічную сістэмы, працуем над фасадам. Плануецца, што інтэрнат будзе гатовы ў канцы красавіка.

«На сённяшні дзень у Шумілінскай ПМК­70 будаўнічых аб’ёмаў хапае, – кажа дырэктар прадпрыемства Аляксей Крыўко. – А калі ёсць аб’ёмы, ёсць і годныя заробкі. Гэта закон рынку. Калі рабочы з рукамі, то за месяц можа атрымаць заробак не меншы, чым у Расіі».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *