37 нарушителей и три уголовных дела за неделю

Закон Происшествия Экология

Далавіліся да крыміналу
З 9  па 15  жніўня інспекцыямі аховы жывёльнага і расліннага свету праведзены 39 рэйдаў па вадаёмах, паляўнічых і лясных угоддзях вобласці, у ходзе якіх выяўлены 56 парушэнняў Правілаў прыродаахоўнага заканадаўства.
З забароненымі прыладамі лоўлі і за незаконнае паляванне затрыманы 37 парушальнікаў, у якіх канфіскаваны: 34 сеткі, 46,5 кг рыбы, тры іншыя прылады рыбалоўства.
За парушэнне норм экалагічнай бяспекі і аховы расліннага свету складзены 18 пратаколаў, у тым ліку 14 – за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках.
Вінаватыя ў парушэннях Правілаў прыродаахоўнага заканадаўства  прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
На трох парушальнікаў матэрыялы перададзены ў следчыя органы для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальных спраў.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржаўны інспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *