Медики Шумилинского района всегда на страже здоровья

Актуалии Здоровье

К. Ф. Баканов

На ахове здароўя людзей
Ва ўстанове аховы здароўя «Шумілінская ЦРБ» сёння працуе 476 чалавек, з іх 44 урачы і 198 сярэднія медыцынскія работнікі.
Многае зроблена ў апошнія гады для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы бальніц, амбулаторый, ФАПаў. Не спыняецца работа па паляпшэнні ўмоў для лячэння хворых у раённай паліклініцы і бальніцы: адрамантаваны аддзяленні анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, фізіятэрапеўтычнага лячэння, праведзены рамонт аперацыйнай хірургічнага аддзялення. Зараз ідзе капітальны рамонт даху бальніцы, бягучы рамонт кабінетаў паліклінікі. Набываецца сучасная медтэхніка. Дзякуючы высокай кваліфікацыі медкалектыву, мы змаглі ўкараніць у практыку новыя метады дыягностыкі і лячэння нашых пацыентаў. Гэта дало пэўныя вынікі. Палепшыліся паказчыкі здароўя насельніцтва раёна, па выніках мінулага года на 6% паменшылася смяротнасць, нараджальнасць павялічылася на 9%, зменшыліся паказчыкі па цяжкасці пярвічнай інваліднасці з-за анкалогіі, павялічылася колькасць медыцынскіх аглядаў.
Адноўленымі прымаюць пацыентаў Мікіціхінская ўрачэбная амбулаторыя, Мішневіцкая бальніца сястрынскага догляду, Мікалаёўская ўчастковая бальніца, Амбросавіцкі і Башнёўскі ФАПы. У апошнія часы ўдалося ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу, правесці рамонт Сіроцінскага, Дабейскага, Ляжнёўскага, Крывасельскага ФАПаў, Мішневіцкай урачэбнай амбулаторыі.
Лепшыя паказчыкі па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва маюць Башнёўскі (Калдунова З. Ф.), Амбросавіцкі (Кібісава Т. А.), Крывасельскі (Байкова Р. А.), Добрынскі (Марыскіна С. С.) ФАПы; Мікіціхінская УА (загадчык Серабро М. П.); Мікалаёўская УБ (загадчыца Гапоненка Н. У.), а таксама дзіцячае аддзяленне (загадчыца Завадская Л. Р.), хірургічнае аддзяленне (загадчык Трубачоў А. В.) ЦРБ, клініка-дыягнастычная лабараторыя (старшы фельчар Глушнёва І. В.) ЦРП.
Радуе, што актыўна ўключылася ў работу наша моладзь: Муштарова В. А., Шаршнёва М. С., Красоўская А. А., Усоўская Т. У., Міхяёнак А. С., Багданава Т. А., Дзегцярова В. С., Шаўчанкова М. Я.
Словы ўдзячнасці  – нашым працуючым ветэранам, якія ўносяць важкі ўклад у медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна. Гэта Вільнеўская Л. Е., Путава В. М., Улюценка В. В., Гапоненка Н. У., Пальвінская А. В., Гаршкова С. В.
Трэба адзначыць, што ў калектыве раённай медыцыны працуюць прафесіяналы, якія заслужылі аўтарытэт і павагу калег і пацыентаў. У іх ліку можна адзначыць урачоў: Барадзіна С. І., Бурлакову Е. П., Гулькову Ю. М., Талайка В. П., Цімошчанку І. І., Кім А. М., Суханаву Л. В.; сярэдніх медработнікаў: Цянько Л. Я., Калеснікаву Т. У., Воранаву Н. А., Папалаву К. А., Райчонак І. А., Халсцін-нікаву Ю. М., Тарасаву О. А., Шпыркіну С. А.; малодшых медработнікаў: Сапёраву А. Г., Дунец А. Ф., Сіпко Т. Г., Спірыдонаву І. А., Кузаўкову Т. Д.
Гэты спіс далёка не поўны, бо ў нас працуе шмат адданых справе людзей.
Хочацца сказаць удзячныя словы і ў адрас нашых ветэранаў, якія многія гады працавалі ў галіне аховы здароўя, за іх плённую працу на карысць здароўя людзей раёна. Віншую ўсіх са святам, жадаю здароўя, доўгага жыцця, дабрабыту і ўсяго найлепшага вам і вашым сем’ям
К. БАКАНАЎ, галоўны ўрач УЗ “Шумілінская ЦРБ”.
Надрукавана ў №47 ад 15.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *