Пераможныя рытмы стыхіі
Танцавальны калектыў «Шарм» раённага цэнтра культуры (кіраўнік Дар’я Сцяпанава) стаў лаўрэатам І ступені ў V Рэспубліканскім конкурсе мастацтваў «Запаліць зорку».
Танец«Рытмы стыхіі» (відэа), які быў прадстаўлены на конкурс, быў прызнаны пераможцам у наміна-цыі «Харэаграфія. Сучасныя напрамкі. Мадэрн» (удзельнікі 13-15 гадоў). «Шарм» атрымаў дыплом і падарункавы сертыфікат, які дае права на ўдзел у конкурсе «Музычны феерверк» са скідкай, а кіраўнік гурта Дар’я Сцяпанава ўдастоена дыплома «за высокае майстэрства, адданасць мастацтву, талент і плённую дзейнасць у выхаванні і адукацыі падрастаючага пакалення».
Калектыў вельмі ўдзячны галіноваму прафсаюзу (Паліна Духовіч і Алена Сініцкая) за фінансавую падтрымку.
Алена КАРПУШЭНКА.