Образовательный туризм. Чему могут научить на Шумилинщине?

100 лет Шумилинскому району Культура Образование Спорт, туризм

Чаму могуць навучыць на Шуміліншчыне?

У апошні час усё большую папулярнасць набывае адукацыйны турызм, падчас якога турысты не толькі спасцігаюць новыя веды, але і маюць магчымасць атрымаць новыя ўменні і навыкі. Чаму могуць навучыць на Шуміліншчыне? – гэта пытанне і вывучаў карэспандэнт раённай газеты.

Тут навучаць павука зрабіць…

Калі вы абралі Шуміліна як аб’ект адукацыйнага турызму, сме-ла адпраўляйцеся ў Дом рамёстваў і ў раённы цэнтр дзяцей і моладзі. У доме рамёстваў турыстам прапануюць аглядавую экскурсію па ўстанове – своеасаблівае падарожжа па традыцыйных рамёствах рэгіёна. «Турыстаў праводзім па ўсіх майстэрнях, – асказвае дырэктар дома рамёстваў Анжэла Сяргеева. – Усё, што знаходзіцца ў майстэрнях, можна ўзяць у рукі, да ўсяго можна дакрануцца, сфатаграфавацца. Заўсёды карыстаецца попытам у жанчын майстэрня народных касцюмаў. Нашы госці з задавальненнем прымяраюць народныя строі. Ну і канечне, абавязковая для наведвання наша этнаграфічная зала».

Кожная майстэрня знаёміць з адным канкрэтным рамя-ством. Не пакідаюць нікога раўнадушнымі саламяныя павукі, тым больш што расказвае і паказвае іх сам аўтар народны май-стар Беларусі Наталля Сцержанкова. Маляванка, выцінанка, набойка, ганчарства – традыцыйныя рамёствы для Шуміліншчыны, і менавіта з імі знаёмяцца турысты. Па папярэдняй дамоўленасці (вельмі мала хто адмаўляецца) можна наведаць і клуб нацыянальнай кухні «Разынка». Як паказвае практыка, людзі просяць паспрабаваць-прадэгусціраваць дранікі, поліўку, ржаны хлеб і крупнік.

«Звычайна пасля экскурсіі турысты дамаўляюцца, каб у на-ступны візіт з імі правялі майстар-класы па пэўным рамястве, хаця калі група невялікая, да 5 чалавек, майстар-клас можа быць праведзены і ў дзень экскурсіі, – працягвае дырэктар установы. – За год праводзім каля 10 экскурсій для жыхароў іншых раёнаў. Асаблівы «ўсплеск» назіраецца пасля «Славянскага базару»: людзі цікавяцца нашай экспазіцыяй у Віцебску і дамаўляюцца пра экскурсію пасля фестывалю».

Мастер-класс по соломоплетению в Шумилинском РЦДиМ.

…Ці змайстраваць выцінанку

Стаўку на народныя рамёствы робяць і ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. «У нас багатая калекцыя саламяных павукоў, – адзначае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Іна Сінкевіч. – Усе, хто бываў у нас у гасцях, дзівіліся з іх. Таму і прынялі рашэнне распрацаваць экскурсійную праграму па саломапляценні. Вядзе майстар-клас Таццяна Каласкова, адданы народнаму рамяству чалавек. Таццяна Пятроўна сваімі аповедамі можа зацікавіць і дзяцей, і дарослых. Найбольш аптымальная форма – майстар-класы».

На сённяшні дзень у РЦДіМ прапаноўваюць дзве экскурсійныя праграмы – па выцінанцы «Чароўныя ўзоры» і па саломапляценні «Саламяныя цуды». Адзначым, што саломапляценне цікава як беларусам, так і замежным турыстам: на майстар-класе ў цэнтры вучыліся рабіць саламяных павукоў госці з Пскова.

Іна Сінкевіч падкрэслівае, што адукацыйны турызм на рэгіянальным каларыце вельмі перспектыўны, і яго неабходна папулярызаваць. «Мы на ўсіх мерапрыемствах прапаноўваем майстар-класы, – кажа яна. – І калі раней тым жа саломапляценнем жадалі займацца дзеці, то зараз усё больш і больш дарослых. Прычым, не толькі спрабуюць рабіць, а і цікавяцца яго гісторыяй, шумілінскімі адметнасцямі».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *