Служба 102 сообщает

Происшествия

За мінулы тыдзень у РАУС паступіла 65 заяў і паведамленняў грамадзян, былі ўзбуджаны тры крымінальныя справы, здарыліся 2 ДТП, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Тушонка

У РАУС звярнуўся мужчына сталага ўзросту, якія жыве ў Віцебску і мае дачны дом у аг. Слабада. Віцяблянін расказаў, што невядомы злодзей адкрыў навясны замок на ўваходных дзвярах дома і вынес 15 слоікаў тушонкі. Урон ацэнены на 70 рублёў. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі ліхадзея – мясцовага жыхара 1967 года нараджэння. Узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзею, – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Парнаграфія

Па матэрыялах праверкі супрацоўнікаў РАУС работнікі райаддзела Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальную справу «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару» супраць неўстаноўленага злачынцы, які даслаў «УКантакце» аднаму з шумілінскіх настаўнікаў фотаздымкі непаўналетняга.

Па заключэнні экспертаў яны з’яўляюцца парнаграфічнымі матэрыяламі. За гэтыя дзеянні пагражае абмежаванне волі ад двух да чатырох гадоўабо пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Грошы

У РАУС звярнулася жыхарка райцэнтра і расказала, што яшчэ ў канцы 2022 года яна аплачвала заказаны праз інтэрнэт-магазін тавар і зайшла на фішынгавую старонку. Як вынік – з яе карткі зніклі 180 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *