Асобенности охоты по-шумилински

Мир увлечений Новости Спорт, туризм

Выбралі ліміт на казуляў. І здабылі сотню дзікоў

У нашым раёне зарэгістраваны 262 паляўнічыя і чатыры паляўнічыя дачы – Мішкавіцкая, Амбросавіцкая, Сіроцінская і Казьянская. Паляўнічыя звычайна аб’ядноўваюцца ў брыгады. І сёння ў нас ёсць 7 брыгад, якія не толькі разам палююць, а і выкладваюць для жывёлы кармы і соль.

Найбольш прывабны ў паляўнічых час з кастрычніка па снежань, калі дазволена паляванне на парнакапытных. Для таго, каб захаваць папуляцыю жывёл, штогод устанаўліваецца максімальная колькасць асобін, якую можна здабыць падчас палявання.

«У мінулым годзе з 80 дазволеных ласёў паляўнічыя здабылі 78, з 32 аленяў – 27, са 150 казуляў – 150. Таксама было здабыта 100 дзікоў, – расказвае дырэктар раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Аляксандр Усаў. – Паляўнічыя аплачваюць кошт здабытай жывёлы. Ён вагаецца ад адной базавай велічыні за дзіка да 1000 рублёў за лася».

Прыязджалі паляваць на Шуміліншчыну каля 60 чалавек з Віцебска, Полацка і Мінска. Трэба заўважыць, што карыстаюцца папулярнасцю нашы мясціны і ў расіян. Летась для іх было арганізавана 27 тураў, у якіх удзельнічала 57 расійскіх паляўнічых.

«Да нас прыязджалі паляўнічыя з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Ніжняга Ноўгарада, упершыню прыехалі з Казані, – расказаў Аляксандр Усаў. – Расійскія паляўнічыя прыязджалі да нас у красавіку-маі, калі дазволена паляванне на гуся, і ў кастрычніку-снежні – паляваць на парнакапытных. Звычайна яны прыязджаюць на 2-3 дні групамі да пяці чалавек. Дарэчы, некаторыя прыязджалі не адзін раз, былі паўторы. На начоўку месціліся ў шумілінскай гасцініцы. Туры, арганізаваныя для замежных турыстаў, летась прынеслі раёну 54,7 тысячы рублёў (102%)».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *