В хозяйствах Шумилинского района активно ведут ремонт техники к весенней посевной

Новости Сельское хозяйство

Спраўная тэхніка – пасяўная без збояў

Сонца павярнула на вясну. Не паспеем азірнуцца, як трэба будзе выязджаць у поле. І гэты час трэба выкарыстаць для падрыхтоўкі тэхнікі да напружанага вясенняга перыяду – такую задачу перад аграрыямі ставіць кіраўнік раёна Сяргей Галынчык.

Ва ўсіх сельгасарганізацыях прыступілі да рамонту трактароў, прычапных і навясных агрэгатаў, расказалі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. У сельгаспрадпрыемстве «Лаўжанскае», куды мы накіраваліся, ужо з раніцы кіпіць работа. «Рамантую гідраўлічную сістэму трактара, – расказаў перадавы механізатар гаспадаркі Мікалай Карнілаў (на здымку). – Потым трэба масла замяніць і фільтры. Як і ў мінулым годзе, сёлета буду працаваць з дыскатарам – апрацоўваць глебу перад сяўбой. Таму трэба адрамантаваць трактар якасна, каб працаваў без збояў».

Калегі даводзяць да ладу два пасяўныя агрэгаты. «У першую чаргу трэба адра-антаваць сашніковы брус, падшыпнікі і дыскі, – расказаў галоўны інжынер гаспадаркі Яўген Дзятлоўскі. – Сваёй чаргі чакаюць два дыскатары і культыватар, чатыры плугі. Двум трактарам патрабуецца рамонт рухавікоў. Усяго ў гаспадарцы маюцца 33 трактары, большасць з іх будзе задзейнічана на пасяўной. Палова ў рабочым стане. Нават калі патрэбны дробны рамонт, усё роўна ўся тэхніка праходзіць праз рукі механізатараў. На днях закупім неабходныя запчасткі, тады рамонт пойдзе хутчэй».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *