Спортивные соревнования объединили подростков и взрослых

Молодёжь Спорт, туризм

Перамог «Лідар»
Спорт яднае людзей розных узростаў. Спартыўныя баталіі цікавяць усіх: і ўдзельнікаў спаборніцтваў, якія імкнуцца да перамогі, і балельшчыкаў, якія падтрымліваюць свае каманды. Так было і на раённай спартландыі «Нас аб’ядноўвае спорт».
У спаборніцтвах бралі ўдзел падлеткі, якія стаяць на розных відах прафілактычнага кантролю з шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2, Обальскай і Мікіціхінскай школ. Яны выступалі ў камандах разам з маладымі міліцыянерамі і ратавальнікамі. З першага конкурсу каманды паказалі кемлівасць і спрыт, ніхто не хацеў прайграць – як вынік, упартая барацьба. Арганізатары пастараліся, каб кожны этап быў цікавым і арыгінальным. І трэба сказаць, удзельнікі як дарослыя, так і дзеці справіліся цудоўна.
Ва ўпартай барацьбе перамогу вырвала каманда «Лідар» Мікіціхінскай СШ. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў дыплом і памятны падарунак.

Людміла Грузневіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама:
– Спартландыя «Нас аб’ядноўвае спорт» – традыцыйнае мерапрыемства, у якім удзельнічаюць як падлеткі, так і суб’екты прафілактыкі. Здорава, што разам з дзецьмі ў камандах былі ма-ладыя міліцыянеры і ратавальнікі. Гэта дае магчымасць не толькі разам змагацца за перамогу, а і паразмаўляць у неафіцыйнай атмасферы.
Вікторыя Бяляева, першы сакратар райкама ГА БРСМ:
– Моладзь і спорт заўсёды разам. Таму такія мерапрыемствы заўсёды праходзяць на «ўра». Упэўнена, што для некаторых спартландыя стане стымулам больш сур’ёзна трэніравацца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *