Готовность пляжей в Шумиллинском районе проверили участники специального рейда

Актуалии Общество Экология

На Лесковичском озере

Круглік, Мошна, Лескавіцкае
Лета з кожным днём уступае ў свае правы. А ці гатовы прыняць жыхароў раёна месцы адпачынку ля азёр? Гэта і высвятлялі работнікі рэдакцыі падчас рэйду на мінулым тыдні разам з начальнікам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Г. М. Кісялевічам.
сустрэла возера Лескавічы. Першае ўражанне: у возера ёсць сапраўдны гаспадар. Вакол абкошана, усталяваны кантэйнеры для смецця, пабудаваны туалет. Непадалёк высыпаныя некалькі прычэпаў пяску, яго, відаць, збіраюцца падсыпаць на пляж. Праўда, няма шлагбаўма – да возера можна праехаць і на машыне. Падыходзім бліжэй. Ля возера ёсць раздзявалкі, лавачкі, прычым, свежапафарбаваныя – пастараліся работнікі лясгасу, адказныя за гэта месца адпачынку. Крыху ўбаку знаходзіцца альтанка. Але тут настрой і засмуціўся. На падлозе няма некалькіх дошак, а на астатніх – падпаліны. “Гэта ж нехта разводзіў касцёр прама ў альтанцы, – усклікае Генадзь Мікалаевіч. – Маглі альтанку спаліць дашчэнту. Магчыма, гэтыя варвары (інакш іх і не назавеш) знішчылі і знак, на якім былі акрэслены граніцы прыбярэжнай паласы і водаахоўнай зоны”.
Дарэчы, такі знак захаваўся  толькі на возеры Мошна ў Прыазёрным.  Але тут у адрозненне ад лескавіцкага возера зроблена нямнога. Хіба толькі ёсць лавачкі са столікам, што ўстанавілі работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм”.
На возеры Круглік у Прыазёрным (за яго таксама ў адказе ПМС) няма кантэйнераў для смецця і туалета. Над адным са столікаў зламалі навес, пашкоджаны лавачкі…
Ля Шумілінскага возера работнікі камунгасу паклапаціліся абкасіць толькі адзін бок возера – там, дзе пляж. Затое насупраць цэнтральнага ўваходу ў зону адпачынку ўстаноўлена гожая альтанка. Побач стэнд з інфармацыяй выратавання на водах, з правіламі паводзінаў на вадзе. Непадалёк ля возера мы заўважылі легкавы аўтамабіль. “Гэта ўжо парушэнне, – тлумачыць Г. М. Кісялевіч. Згодна з “Водным кодэксам” забараняецца ставіць машыны бліжэй чым за трыццаць метраў ад вадаёма”,  у адваротным выпадку пагражае штраф да дзесяці базавых велічынь”.
Эталонам прыгажосці і парадку па-ранейшаму застаецца зона адпачынку аздараўленчага лагера “Дружба”, што ў Амбросавічах. Ля возера Будавесць ідэальны пляж, абсталяваны па ўсіх правілах гігіенічнай і экалагічнай бяспекі.
Як расказалі спецыялісты райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у гэтым годзе за парушэнне заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя складзена 29  адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку дзесяць з іх – за парушэнне ўмоў водакарыстання, парушэнне правілаў эксплуатацыі водаахоўных збудаванняў, нерацыянальнае выкарыстанне вады.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №46 ад 12.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *