Четыре нарушителя миграционного законодательства выявлены в Шумилинском районе в ходе операции «Нелегал»

Закон Общество

Незаконныя мігранты
З 22 па 25 мая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне, праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”. Мэта мерапрыемства – супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі, якая звязана са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, папярэджанне з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў.
У перыяд правядзення “Нелегала” ў нашым раёне да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства прыцягнуты два грамадзяніны Казахстана, якія ўехалі ў Беларусь па несапраўдных дакументах, адзін грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які ўхіліўся ад выезду па заканчэнні тэрміна знаходжання, адна грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якая знаходзілася на тэрыторыі нашага раёна без рэгістрацыі, а таксама грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які прадаставіў ёй жылое памяшканне. Усе яны пакараны штрафам.
Акрамя таго выяўлены грамадзянін Расіі, які кіраваў транспартным сродкам ў стане алкагольнага ап’янення, за што прыцягнуты да адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу ў памеры 35 базавых велічынь і пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі ўсіх відаў тэрмінам на тры гады. У адносінах да яго прынята рашэнне аб высылцы з Рэспублікі Беларусь з забаронай уезду тэрмінам на адзін год.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь іншаземцы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, на працягу 5 сутак (за выключэннем выхадных і святочных дзён) абавязаны зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі. Выключэнне складаюць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі, Украіны, якія могуць знаходзіцца без рэгістрацыі 30 дзён з дня ўезду.
А. ПРАКОФ’ЕВА, старшы інспектар ГГіМ РАУС.
Надрукавана ў №46 ад 12.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *