Благотворительный концерт и акция «Ёлка добра» прошли в Шумилино накануне Рождества

Культура Новости Общество

Упусціце ў сэрцы радасць, напоўніце душы любоўю

Упусціце ў вашы сэрцы радасць, напоўніце душы любоўю і дайце ўбачыць вашым вачам свята Нараджэння Хрыстова – з такіх слоў пачынаўся 6 студзеня ў раённым цэнтры культуры дабрачынны канцэрт «Раства чароўныя імгненні».

Усіх прысутных са святам павіншаваў іерэй Вадзім Яско. Ён гаварыў пра духоўнасць і сыноўнюю любоў, казаў, што блаславенне божае – гэта дабрачыннасць і абарона, спакойнае жыццё, жыццё ў міры з сабой і блізкімі.

Шчырыя словы землякам адрасаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Ён адзначыў, што дабрыня і шчырасць уласцівыя кожнаму з нас, незалежна ад узросту, а Раство – чароўнае свята, калі людзі рэалізоўваю-ць свае самыя лепшыя пачуцці, з надзеяй глядзяць у будучыню, згадваюць запаветныя жаданні і вераць, што яны абавязкова збудуцца. Мікалай Аляксеевіч пажа-даў шумілінцам дабрабыту, міру і здароўя.

Пасля М. А. Будневіч узнагародзіў пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і тэрыторый індывідуальных дамоў.

Сярод устаноў і арганізацый падзяка аб’яўлена Шумілінскай СШ № 1 (дырэк-тар Вольга Далецкая), раённаму цэнтру культуры (Кацярына Сідарэнка), УП ЖКГ (Аляксей Шпакаў), Обальскаму керамічнаму заводу (Сяргей Ляўшоў), аддзелу па адукацыі райвыканкама (Аксана Талстая) і цэнтру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый (Ларыса Маладзечкіна), раёну газазабеспячэння (Юрый Волкаў), індывідуальнаму прадпрымальніку Алене Жалудовай.

Сярод насельніцтва падзяка аб’яўлена Іне Белавусавай, Матроне Талсташэевай, Генадзю і Алі-не Пятровым, Сяргею Шыёнку з Шумілі-на, Ігару і Святлане Пазняковым з Обалі, Сяргею Сафончыку з аг. Кардон, Віталю і Вользе Літоўкам, Віталю і Наталлі Бартуш з Мікалаева, Зінаідзе Касьянавай з Мішкавіч, Міхаілу і Людміле Дашкевіч з Дабеі, жыхарам штаткватэрнага дома ў вёсцы Прыазёрная па вуліцы Маладзёжнай, 1 (старэйшына Канстанцін Попе-лаў), Ігару і Наталлі Саўчанка з аг. Свет-ласельскі, Алегу і Аліне Кашнікавым з в. Філіпенкі, Сяргею і Ніне Бегуновым з До-брына, Святлане Батаковай з Міхалова.

На сцэне з песнямі і танцамі выступалі артысты раённага цэнтра культуры. Выручаныя ад канцэрта сродкі будуць пералічаны ў ТЦСАН для патрэб аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў.

«Ёлка дабрыні».

У фае цэнтра культуры была арганізавана акцыя «Ёлка дабрыні», дзе кожны мог прыняць удзел і аказаць дапамогу. Валанцёрскія атрады СШ № 1 «Па закліку сэрца» і «Імпульс» арганізавалі дабрачынныя акцыі «Шарык дабрыні» і «Свечка надзеі» па зборы сродкаў на лячэнне шумілінскага школьніка. Спецыялісты раённага цэнтра карэкцый-на-развіваючага навучання і рэабілітацыі аб’явілі збор сродкаў для набыцця абсталявання ў кабінет сацыяльна-бытавога арыентавання для дзяцей-інвалідаў. Прадстаўнікі раённай арганіза-цыі Беларускага фонду міру праводзілі акцыю да 80-годдзя вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў, падчас якой збіралі грошы на правядзенне рамонтных работ каля памятнага знака ахвярам фашызму ў райцэнтры. Раённая арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа збірала сродкі для набыцця пісьмовага стала для навучэнца ЦКРНіР, ТЦСАН – на патрэбы аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў, вернікі – ахвяраванні на храм Мікалая Цудатворцы. Спецыялісты райкама ГА БРСМ аб’явілі акцыю «Рукавічка дабрыні» па зборы сродкаў і прадуктаў для Віцебскага прытулка для бяздомнай жывёлы «Добрык».

Работнікі гісторыка-краязнаўчага музея прадаставілі ўвазе гасцей свята прыгожую выставу «Калядная свечка».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *