Марафон добрых спраў. Да дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы», якая крочыць па краіне, далучыўся і наш раён.
У прыватнасці, ва ўсіх установах адукацыі праводзіцца марафон добрых спраў, накіраваных на клопат і ўвагу аб старэйшым пакаленні. Піянерскія і валанцёрскія атрады, члены райкама ГА БРСМ наведваюць ветэранаў працы, аказваюць ім пасільную дапамогу па навядзенні парадку на падворках.
Асноўнымі мерапрыемствамі з 3 па 14 студзеня стануць віншаванні пажылых людзей з Новым годам і Калядамі. Так, малодшыя школьнікі СШ № 1 г. п. Шуміліна павіншавалі з Новым годам ветэранаў педагагічнай працы. Вучні 10-11 класаў наведалі ад-дзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў у аграгарадку Мішневічы. Старшакласнікі падрыхтавалі сувеніры і паштоўкі сваімі рукамі, а каб стварыць добры настрой, пераапрануліся ў Дзеда Мароза і Снягурку, расказвалі вершы, адрасоўвалі пацыентам аддзялення цёплыя пажаданні.
«Пошта дабрыні» была адпраўлена і адзінокім людзям, якія знаходзяцца ў Обальскай і Мікалаеўскай бальніцах сястрынскага догляду.
У рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» піянеры са штаба «Цімураўцы» Мікіціхінскай школы аказалі дапамогу па навядзенні парадку на падворку ветэрану педагагічнай працы Алене Аляксееўне Гайко.
Ларыса КІСЯЛЁВА