Участковый предупреждает. Пьяный в общественном месте? — Штраф!

Закон

П’яны ў грамадскім месцы? Чакай штраф

– Калі вы ў стане алкагольнага ап’янення, то лепш застацца дома, а не ісці ў месцы масавага адпачынку, у адукацыйныя, культурныя, дзіцячыя і медыцынскія ўстановы, – каменціруе ўчастковы інспектар Юрый Сільвестраў. – Не варта сваімі паводзінамі (як правіла, менавіта нецвярозых цягне на сваркі, бойкі і злачынствы) парушаць грамадскі парадак. У адваротным выпадку супрацоўнікі РАУС складуць адміністрацыйны пратакол па арт. 19.3 КаАП.

За распіццё алкагольных, слаба-алкагольных напіткаў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, транспарце або іншых грамадскіх месцах або з’яўленне ў гэтых месцах у стане алкагольнага ап’янення, які зневажае чалавечы гонар, пагражае штраф у памеры да 8 БВ.

Такія меры прымаюцца да грамадзян, якім споўнілася 16 гадоў. Калі падлетак не дасягнуў вызначанага ўзросту, адказ  насць за яго паводзіны нясуць бацькі (штраф да 10 БВ). У выпадку, калі грамадзянін з’яўляецца нецвярозым у грамадскім месцы паўторна на працягу года, яму пагражае штраф ад 2 да 15 БВ, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Участковыя інспектары міліцыі дзяжу-раць па серадах у грамадскіх пунктах аховы правапарадку: з 10.00 да 13.00 –у сельскай мясцовасці і г. п. Обаль, з 17.00 да 20.00 – у Шуміліне.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *