Куда завёл «зеленый змий» пятерых жительниц Шумилино?

Закон Происшествия

Марожанае за 100 рублёў, ці Зялёны змей да дабра не давядзе

У той дзень Марыне (усе імёны зменены па этычных меркаваннях) споўнілася 44 гады. Святкаваць свой дзень нараджэння жанчына не збіралася, але на ўсялякі выпадак, калі раптам хто зойдзе, купіла дзве бутэлькі каньяку і тры бутэлькі гарэлкі.

Дзесьці пад абед пачалі збірацца госці: тут суседка завітала, там знаёмая не змагла прайсці міма, затым знаёмыя знаёмых прыйшлі. Вось і атрымалася кампанія з 5 жанчын рознага ўзросту і розных прафесій. Так, ніхто з іх не мог растлумачыць, як яны апынуліся разам: самай малодшай было пад 40 год, а старэйшай Ірыне – 66, разам не працавалі ды і на вуліцы нават не віталіся. Як самі пазней казалі, зялёны змей іх звёў у адно месца.

Жанчыны хутка знайшлі агульную мову. Спачатку быў выпіты каньяк, потым пайшла гарэлка. Раптам святкаван-не перарваў пяцігадовы сын імянінніцы: «Мама, купі мне марожанае». Маці палезла ў кашалёк, але грошай там не было. Сяброўкі прыйшлі на дапамогу: Ірына сказала, што ў яе ёсць наяўныя грошы, трэба толькі камусьці схадзіць. Пасля таго, як выпілі яшчэ пару келіхаў гарэлкі, у магазін згадзілася ісці 59-гадовая Ларыса. Узяла 100 рублёў ( следства яшчэ не высветліла, як у яе апынуліся грошы) і пайшла ў бліжэйшую краму за марожаным, разлічылася купюрай, а рэшту паклала сабе ў кішэню.

Святкаванне прадоўжылася. І толькі пасля таго, як закончылася гарэлка, жанчыны разышліся па дамах. Увечары Ірына заўважыла, што ў кашальку няма 100 рублёў, патэлефанавала новым сяброўкам, але тыя сказалі, што нічога не ведаюць. У выніку пенсіянерка звярну-лася ў праваахоўныя органы.

«Ларыса літаральна назаўтра прызналася, што ўзяла грошы, – расказвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сняжана Карпава. – Толькі вось аднавіць карціну злачынства пакуль што поўнасцю не ўдаецца. Жанчыны не могуць успомніць тое, што адбывалася. Падзеі дня прыходзіцца збіраць па дробязях».

Ларыса вярнула грошы Ірыне, але адказваць за злачынства ёй прыйдзецца – згодна з заканадаўствам ёй пагражае да 2-х год пазбаўлення волі. Таксама следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь перададуць інфармацыю ў РАУС пра Марыну, якая падчас п’янкі пакінула без нагляду свайго пяцігадовага сына.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *