Шумилинская милиция — юбилейные торжества

Актуалии Закон

Служба дні і ночы

Цветы ветерану милиции Д. Н. Шашкову вручает начальник РОВД Р. К. Бабич

Ёсць на зямлі прафесіі, ад якіх залежыць спакой, а падчас і жыццё людзей. Сярод іх  – вартавыя грамадскага правапарадку. Шумілінскія міліцыянеры ахоўваюць спакой у раёне ўжо 90 гадоў. Гэтая цэлая эпоха, амаль стагоддзе. За гэты час удасканальваліся законы,  мяняліся ў РАУС начальнікі, але галоўная задача заставалася нязменнай: забяспечваць парадак. Гэту задачу выконвалі тыя першыя восем чалавек, якія працавалі ў Сіроцінскім аддзяленні міліцыі, што было створана 18 жніўня 1920 года. Міліцыянеры працавалі пад кіраўніцтвам Стэфана Качаргіна. Не было тады ні сучаснай зброі, ні машын. Адзін конь на дваіх – вось і ўся тэхніка.
Пра гэтыя цікавыя звесткі з гісторыі нельга было не прыгадаць падчас святкавання 90-годдзя РАУС.  У доме культуры сабралася поўная актавая зала людзей. Афіцэры прыйшлі з  жонкамі, сябрамі, бацькамі і дзецьмі. Атрымалася, што свята для кожнага міліцыянера стала сямейным.
Павіншаваць шумілінскую міліцыю прыйшоў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, прыехалі начальнік экспертна-крыміналістычнага цэнтра Міністэрства Унутраных спраў А. П. Зайцаў, намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама А. А. Бедункевіч. Яны пажадалі супрацоўнікам РАУС спакойнай службы і цярпення.
Работа міліцыянераў – небяспечная і цяжкая. Служба дні і ночы.  Пра гэта добра ведаюць ветэраны РАУС, якія прысутнічалі на свяце. Кожнага з іх віталі ў гэты дзень, гаварылі словы ўдзячнасці. А некаторыя атрымалі памятныя ўзнагароды — юбілейныя медалі “90 год міліцыі”.
Узнагароды атрымалі і сённяшнія супрацоўнікі РАУС: хто грамату райвыканкама, а хто і ўдзячны ліст Упраўлення ўнутраных спраў. І словы “Служу Рэспубліцы Беларусь” гучалі са сцэны горда і адказна. Сярод узнагароджаных нямала моладзі. Значыць, ёсць у ветэранаў надзейная змена.

Показательные выступления ОМОНа

Супрацоўнікі Упраўлення ўнутраных спраў прымеркавалі да свята шумілінскіх міліцыянераў выставу зброі. Снайперскія вінтоўкі, ручны кулямёт, бронежылет, куленепрабівальны шлем… А на пляцоўцы перад Домам культуры шумілінцаў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз — паказальныя выступленні супрацоўнікаў падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння. Яны паказалі некалькі прыёмаў, пры дапамозе якіх можна абараніцца ад узброеных бандытаў.
Паколькі аддзел унутраных спраў імяніннік, яму — падарункі ад розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Самы важкі сюрпрыз ад райвыканкама — легкавы аўтамабіль. А работнікі Дома культуры, самадзейныя артысты, салісты ансамбля Упраўлення ўнутраных спраў падрыхтавалі для ўсіх прысутных цікавы канцэрт.
Автор Лариса КИСЕЛЁВА.
Опубликовано в  №64 от 20.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *