Ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты
10 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапануемых для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты раённага ўзроўню, зарэгістравала раённая выбарчая камісія.
Які шлях неабходна прайсці тым, хто вырашыў пазмагацца за статус кандыдата ў дэпутаты?
Выбары-2024 усё бліжэй. Палітычныя партыі праводзяць з’езды, а працоўныя калектывы – сходы, дзе вызначаюць сваіх прэтэндэнтаў на электаральную гонку.
У той жа час групы грамадзян пачынаюць збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння па-за партыямі і калектывамі.
«Вылучаючы, не агітуй» – вось важны прынцып, якога варта прытрымлівацца да 15 студзеня ўсім суб’ектам грама дзянскай супольнасці, уключаным у выбарчую кампанію. Незалежна ад таго, які спосаб вылучэння выбірае патэнцыйны кандыдат у дэпутаты, важна не перайсці рысу.
ЦВК папярэджвае: на гэтым этапе неабходна даваць інфармацыю аб вылучаемых асобах без ацэначных меркаванняў, без выказванняў, якія могуць быць палічаныя за агітацыю.
Асабліва гэта актуальна для ініцыятыўных груп, якія ўжо займаюцца зборам подпісаў у падтрымку вылучэнцаў, звяртае ўвагу намеснік загадчыка аддзе-ла прававой, аналітычнай і метадычнай
работы апарата ЦВК Іван Талкач: «Няхай гэта будзе пакватэрны абыход або пікеты на вуліцы. Вельмі важна разумець, што мы даем інфармацыю толькі аб біяграфічных дадзеных. Чалавека павінна пераканаць менавіта бездакорная біяграфія кандыдата.
Дарэчы, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты шляхам збору подпісаў традыцыйна папулярна ў нашай краіне. Чаму? Гэты механізм дазваляе яшчэ да пачатку агітацыйных мерапрыемстваў пазнаёміць выбаршчыкаў з патэнцыйнымі кандыдатамі. Хоць ён і патрабуе прыцягнення адказнай каманды і сур’ёзных часавых выдаткаў».
Усе ініцыятыўныя групы праходзяць рэгістрацыю ў тэрытарыяльнай, акруговай камісіі. Подпісы збіраюцца толькі на спецыяльныя падпісныя лісты, а пі-кеты можна праводзіць далёка не ўсюды (месцы вызначаюць мясцовыя ўлады).
У любым выпадку ў нашай краіне мае месца мажарытарная выбарчая сістэма абсалютнай большасці, якая ставіць усіх кандыдатаў у дэпутаты ў роўныя ўмовы.