«За навагодні стол вяскоўцаў можна не хвалявацца», – лічыць прадпрымальнік Сяргей Лазукоў

Актуалии Новости Экономика

«За навагодні стол вяскоўцаў можна не хвалявацца»

Сёння купіць неабходныя прадукты харчавання гараджаніну – не праблема. Можна выбраць і магазін найбольш аптымальны, які будзе задавальняць па асартыменце, цэнах, якасці абслугоўвання.

«Так павінна быць і ў горадзе, і ў вёсцы, – лічыць індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Лазукоў. – Па гэтых прынцыпах працуюць мае гандлёвыя аб’екты ў вёсках Лявонава і Грудзінава. За навагодні стол вяскоўцаў можна не хвалявацца».

Магазін у Лявонаве папулярны не толькі ў жыхароў вёскі, а і суседніх населеных пунктаў – Кардона, Клётчына, Убоіна. Па словах саміх пакупнікоў, ім падабаецца якаснае абслугоўванне, шырокі асартымент тавараў, даступныя цэны. «Цяпер на святы нам не трэба за прадуктамі ездзіць у горад, – адзначаюць яны. – Тут можна купіць усё». А выбар, сапраўды, ёсць: каўбасныя вырабы пяці мясакамбінатаў, малочныя – трох малочных прадпрыемстваў, хлебабулачныя – двух. У асартыменце – садавіна і гародніна, рыба некалькіх відаў…

Прадаўцом у магазіне працуе мясцовая жыхарка Галіна Карлюкевіч. Яна тут з 2005 года, калі магазін належаў Шумілінскаму райспажыўтаварыству, затым – Бешанковіцкаму. Тры гады таму магазін вы-купіў ІП С. Лазукоў. «Найперш ён зрабіў тут рамонт, – расказвае Галіна. – Адразу з’явіўся добры выбар тавараў па даступных цэнах. Да нас пайшлі людзі. За дзень бывае і да ста пакупнікоў, асабліва перад святамі».

Зараз у магазіне ў самым разгары перад-навагодні гандаль. Вяскоўцы заказваюць неабходныя тавары, адны хочуць каўбасу падаражэй, другія – чырвоную ікру, трэція – ласункаў пэўных. Галоўнае пажаданне – каб мандарынаў было ўволю. Усё гэта ў магазіне ў Лявонаве ёсць, праверылі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *