Шумилинский РОВД приглашает на обучение в вузах МВД

Молодёжь Образование

Магчыма, сярод выпускнікоў школ раёна ёсць тыя, хто хоча стаць міліцыянерам і абараняць жыццё, свабоду і законныя інтарэсы грамадзян.

У міліцыянераў ёсць шмат пераваг: стабільная зарплата, бясплатнае медабслугоўванне для сябе і членаў сям’і, забеспячэнне фірменным абмундзіраваннем, штогадовы водпуск ад 30 да 45 су-так у залежнасці ад выслугі гадоў, абавязковае бясплатнае страхаванне, льготы пры паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры дасягненні 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы ёсць права на пенсійнае забеспячэнне.

Найбольш эфектыўны шлях у міліцэйскую прафесію – паступленне ў акадэмію МУС або Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць атрыманне якаснай адукацыі для будучага афіцэра міліцыі. За чатыры гады навучання курсанты асвойваюць курс прававых дысцыплін, набываюць неабходныя веды, уменні і навыкі. Абучэнне праходзіць на бюджэтнай аснове. Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні: пражываюць у камфортных умовах, забяспечваюцца абмундзіраваннем, харчаваннем, штомесячнай стыпендыяй. Тут створаны ўсе ўмовы для адпачынку і магчымасці для самарэалізацыі ў творчасці, навуцы і спорце.

Пасля вучобы выпускнік атрымлівае дыплом аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі, яму прысвойваецца званне лейтэнанта міліцыі і прадастаўляецца працаўладкаванне ў органах унутраных спраў.

Падрабязную інфармацыю аб парадку і ўмовах паступлення ва ўстановы МУС можна атрымаць у групе кадраў РАУС (г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 1а, тэл. 5 51 87, 5 51 95).

Аляксандр ШУМІНСКІ, намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *