К благотворительной акции «Наши дети» в Шумилинском районе присоединяются депутаты местных Советов, государственные служащие, работники предприятий и организаций района

Новости Общество Твори добро

Акцыя «Нашы дзеці»

Да акцыі «Нашы дзеці» далучыліся дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Святлана Іванова, Ларыса Маладзечкіна, Руслан Матвейчук.

Сёння яны выступілі ў ролі чараўніка: ажыццявілі мару дзесяцігадовага Уладзіслава Маладчонка з райцэнтра і ўручылі яму футбольны мяч і канструктар «Лега».

У акцыі «Нашы дзеці» прыняў удзел сектар культуры райвыканкама. І яшчэ на адно дзіця, жаданне якога ажыццявілася, стала больш.

Загадчык сектара Ірына Ласянкова і галоўны спецыяліст Вольга Данчанка наведалі сям’ю Наталлі Кодыравай з Мішкавіч  і ўручылі навагоднія падарункі яе дачцэ Кацярыне.

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» работнікі Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы павіншавалі  Куракову Карыну з надыходзячым Новым Годам і Ражаством.

Выканалі яе жаданне і ўручылі падарункавы набор касметыкі, ну і, канешне, салодкі падарунак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *