Прафсаюзная акцыя «Нашы дзеці»
Напярэдадні навагодніх святаў і Каляд вясковых дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем і бацькі якіх працуюць у сельгаспрадпрыемствах, павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова і галоўны Дзед Мароз раена Юрый Афанасьеў.
Віншаванні, салодкія падарункі і сертыфікаты ў магазін «Ершык» атрымалі Карына Чэкліна з Мікіціхі, Дзяніс Бачкоў з Добрына і Савелій Сцяпанаў з Лескавіч.