Специалисты хозяйств района изучали опыт заготовки кормов в ОАО «Придвинский»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Председатель Шумилинского райисполкома В. П. Куренной, его первый заместитель начальник управления сельского хозяйства и продовольствия В. В. Родич и участники совещания на полях ОАО "Придвинский"

Касі, каса, пакуль раса…
На мінулым тыдні адбылася раённая нарада, прысвечаная пытанням нарыхтоўкі кармоў.
На нараду ў Дом Саветаў былі запрошаны кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, галоўныя заатэхнікі і ветурачы, загадчыкі фермаў, механізатары, якія працуюць на нарыхтоўцы кармоў.
Адкрыў нараду старшыня райвыканкама У. П. Куранны.  У пачатку свайго выступлення Уладзімір Пятровіч прааналізаваў работу раёна па сацыяльна-эканамічнаму развіццю: Шуміліншчына сярод 118 раёнаў Беларусі на 109 месцы. Гэта зусім слабы паказчык. Значыць, у многіх галінах недапрацавалі – у тым ліку і ў жывёлагадоўлі, бо зараз раён прадае толькі 104% малака да ўзроўню мінулага года, адзначае кіраўнік раёна. А каб былі важкія надоі і прывагі, трэба нарыхтаваць не толькі ўдосталь кармоў, але і звярнуць першачарговую ўвагу на тое, каб яны былі якаснымі.
А як гэта лепш зрабіць, расказаў выкладчык Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны І. Я. Пахомаў. Калі пачаць касьбу ў 20-х чыслах мая, пажыўнасць кармоў павышаецца на 30%, а ўвогуле першы ўкос трэба завяршыць да сярэдзіны чэрвеня, адзначыў Іван Якаўлевіч. Ён расказаў, якім чынам можна, не спяшаючыся, нарыхтоўваць кармы на працягу больш як месяца: трэба пасеяць рознакампанентную траву (ад ранняй купкоўкі (яжы) і сярэдняспелага райграсу да позняй цімафееўкі). Прычым, варта закладваць не толькі сянажныя траншэі, але і не забываць пра сена, якое было і застаецца незаменным кормам для жывёлы. А якім чынам лепш настроіць кормаўборачныя агрэгаты, як іх можна хутка адрамантаваць у палявых умовах – пра гэта прысутным расказалі ў дакументальным фільме.
Другая частка нарады – практычная – прайшла на базе ААТ “Прыдзвінскі”. Дырэктар гаспадаркі У. І. Дзятлаў падзяліўся вопытам нарыхтоўкі кармоў, расказаў пра новую тэхналогію кармлення жывёлы на пашы: скошаная падвяленая  трава ў валках лепш паядаецца, у кароў нармалізуецца працэс стрававання.
Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч асаблівую ўвагу прысутных звярнуў на тэхналогію нарыхтоўкі кармоў. Касіць травы пажадана пачынаць гадзін з чатырох раніцы, калі вусціцы травы раскрыты  (менавіта па гэтай прычыне яна хутка прасыхае). Каб захаваць тэхналогію, скошаную траву можна высушыць і скруціць рулонамі ў сена ўсяго за дзень. Віктар Віктаравіч расказаў пра тэхналогію закладкі сенажу ў траншэю. Яшчэ раз падкрэсліў, што павінен быць пашпарт закладкі кожнай траншэі, што трамбоўка павінна весціся кругласутачна, што ноччу тут павінны дзяжурыць адказныя, што за якасць кармоў ў адказе не толькі кіраўнік гаспадаркі, але і заатэхнік, ветурач, загадчыкі фермаў.
Як вымяраць вільготнасць сенажу і яго тэмпературу, як карыстацца адпаведнымі прыборамі, расказаў і паказаў на практыцы ля сянажнай траншэі на ферме Крывое Сяло-2 намеснік начальніка райветстанцыі А. А. Жыгуноў. Напрыканцы нарады спецыялісты райсельгасхарчу нагадалі кіраўнікам раёна яшчэ раз правесці інструктажы па тэхніцы бяспекі, праверыць, ці ёсць на кормаўборачных агрэгатах па два вогнетушыцелі і штыкавая рыдлёўка і ці ведаюць увогуле механізатары, як правільна паступаць у экстрэмальных сітуацыях. Усё ж такі самае галоўнае пры любой рабоце – гэта чалавечае жыццё, а таксама беражлівае захоўванне дзяржаўнай тэхнікі, якая сёння каштуе вялікіх грошай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *