«Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло». Іс.9.1
Паважаныя жыхары Шуміліншчыны, хрысціяне і ўсе людзі добрай волі!
Нашы дні, здаецца як ніколі, спавітыя цемрай неразумення, канфліктаў і напружанасці. Таму Бог не маўчыць, а прамаўляе да нас у сваім Слове – Езусе Хрысце.
З нагоды Святаў Божага Нараджэння прыміце сардэчныя віншаванні. Жадаю, каб Нованароджаны Езус учыніў вас нось-бітамі святла і надзеі на нашай зямлі. Няхай Божае На-раджэнне стане не толькі выхадным днём, але сапраўдным Святам душы, якое пранікне ў жыццё шумілінскіх беларусаў і духоўна адраджае грамадства. Жадаем бла-гаславення, здароўя, а таксама хвілін затрымання каля Яселькаў Езуса, каб дазволіць Яму сябе абняць і ўзрадавацца Ім.
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
а. Анджэй Юхневіч ОМІ, настаяцель прыхода Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна.
Парадак набажэнстваў на Святы Божага Нараджэння:
24 снежня
9.00 Шуміліна (Імша)
11.30. Мішкавічы
13.00 Обаль
25 снежня
0.00 Шуміліна (пастэрка)
9.00 Шуміліна
11.30 Мішкавічы
13.00 Обаль