Районная организация Белорусского общества инвалидов по зрению живёт активной жизнью

Актуалии Общество

“Стараемся быць актыўнымі”
Наша раённая пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” аб’ядноўвае сёння 55 чалавек. Усе яны, нягледзячы на праблемы са здароўем, стараюцца быць актыўнымі і па магчымасці ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Нашы сустрэчы праходзяць у памяшканні Цэнтра тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва на даму. Тут для нас працуе гурток “Акно ў свет”, дзе кожны можа авалодаць рознымі навыкамі па прыкладным мастацтве. Мы праводзім тэматычныя сустрэчы да розных дат. Напрыклад, з дапамогай спецыяліста Цэнтра Людмілай Графскай правялі цікавае мерапрыемства да Дня Перамогі. Рыхтуем сваімі рукамі сувеніры для юбіляраў, гутарым і спяваем песні за кубкам чаю. А нядаўна прымалі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Спявай,  душа” ГА “БелТІЗ”, арганізаванага ў рамках парафестывалю аматарскай творчасці інвалідаў. У намінацыі “размоўны жанр” за аўтарскія вершы дыплом трэцяй ступені і прэмію атрымала наша сяброўка Ніна Рыгораўна Сіпко (на здымку трэцяя злева).
Мы і найдалей плануем прымаць актыўны ўдзел у розных раённых і абласных мерапрыемствах, бо толькі беручыся за ўсё з аптымізмам, можна перамагчы і нягоды, і нават праблемы са здароўем.
Г. МАРКАВА, старшыня Шумілінскай РА  ГА “БелТІЗ”.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *