С играми и подарками приехали в обольский детский приют работники детского сада №4 из Шумилино

Образование Общество

У прытулак –  з гульнявай праграмай

15 снежня акцыя «Нашы дзеці» стартавала і ў дзіцячым сацыяльным прытулку ў г. п. Обаль. Да дзетак забаўляльна-гульнявую праграму прывезлі работнікі дзіцячага сада № 4 г. п. Шуміліна. Чацвёра выхаванцаў прытулка, упрыгожваючы імправізаваную навагоднюю ёлку, адчулі святочны настрой, разам са снегавіком весяліліся і радаваліся. Напрыканцы праграмы кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак.

– Сёлета калектыў нашага дзіцячага сада вырашыў у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» дапамагчы стварыць святочны настрой дзецям дзіцячага сацыяльнага прытулка, – адзначыла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 4 Наталля Несцерава. – Ідэю выхавальнікаў актыўна падтрымалі і бацькі нашых дзетак. Усе разам сабралі салодкія падарункі для дзяцей, а таксама канцылярскія вырабы і бытавую хімію.

Упэўнена, што падобныя візіты ў прытулак стануць для нашай установы традыцыйнымі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *