Штраф до 30 базовых величин грозит за незаконную вырубку ёлок

Закон

Што будзе, калі ссекчы елку? Чакай штраф

Фото носит иллюстративный характер.

У пераднавагодні перыяд шмат хто купляе елкі ў лясніцтвах ці ў гандлёвай сетцы, але ёсць і такі народ, хто, узяўшы сякеру, ідзе ў лес. Адна справа, калі спецыялісты лясной гаспадаркі праводзяць планавую, планамерную высечку. І зусім іншае – калі асобныя грамадзяне, накіраваўшыся ў лес, не задумваючыся, высякаюць каму што падабаецца.

Часта гінуць дрэвы 10-15-гадовага ўзросту: адсекшы вяршыню, людзі ідуць дадому, пакідаючы пасля сябе пашкоджаныя дрэвы і пасечаныя рэшткі. А, між іншым, згодна з арт. 16.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконную высечку дрэў, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафаў у памеры да 20 базавых велічынь (у экплуатацыйных лясах), ад 5 да 30 БВ (у ахоўных, прыродаахоўных і рэкрэацыйна-аздараўленчых лясах) . Акрамя таго, за кожнае ссечанае навагодняе дрэва вінаватыя абавязаны будуць пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

Як зазначыў начальнік раённай інспекцыі Генадзь Кісялевіч, у перыяд нарыхтоўкі навагодніх дрэў раённыя эколагі маюць намер праводзіць сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы з работ-нікамі РАУС, дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і раслін-нага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, лясной аховы, накіраваныя на папярэджанне, выяўленне і спыненне фактаў не-законных высечак.

Так што хочацца прапанаваць усім грамадзянам, якія збіраюцца ісці ў лес за елкамі, задумацца пра тое, што яе да навагодніх святаў лепш набываць у гандлёвай сетцы. Тым больш кошт на іх вельмі дэмакратычны.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *