Драконы рождаются в посёлке Оболь Шумилинского района

Новости Общество Экономика

«У Обалі нараджаюцца менавіта такія драконы»

Навагоднія клопаты ў майстроў участка керамікі Обальскага керамічнага завода Аляксандра Захарэнкі і Таццяны Чарвінскай пачынаюцца ў канцы кастрычніка-пачатку лістапада, калі яны садзяцца за выраб святочных сувеніраў. Для іх Каляды і Новы год – любімае свята.

Для майстроў навагоднія сувеніры – бязмежны палёт фантазіі. Драконаў, сімвал новага 2024 года, як і любы іншы керамічны выраб, яны прыдумваюць самі. Тут няма двух аднолькавых, кожны непаўторны і арыгінальны. «Якія сімпатычныя. Не злыя і каварныя, як мы прывыклі бачыць…», – не вытрымаў карэспандэнт. На што Аляксандр Захарэнка з гумарам адказаў: «А ты што, бачыў жывых драконаў? У нас у Обалі нараджаюцца менавіта такія драконы».

Першыя обальскія дракончыкі ўжо знайшлі сваіх гаспадароў. Набыць навагоднія (і не толькі) сувеніры майстроў ОКЗ можна ў заводскай краме, якая працуе штодня, акрамя выхадных.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *