Падарунак – кожнаму дзіцяці
З 15 снежня па 15 студзеня ў нашай краіне пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Яе галоўны пасыл у тым, каб без увагі не засталося ніводнае дзіця.
Па традыцыі найбольшая ўвага надаецца дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам і дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Падчас акцыі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый павіншуюць выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка “Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб’яднанні і ўсе нераўнадушныя жыхары нашага раёна. Кожны можа стварыць маленькі цуд для тых, хто асабліва мае ў гэтым патрэбу.
Дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, вельмі ўдзячныя людзям за тое, што дораць ім сапраўдны навагодні настрой, дапамагаюць ажыццявіць жаданні.
Па ўсіх пытаннях аказання дабрачыннай дапамогі можна звяртацца па тэлефонах: 5-54-30 – Юлія Уладзіміраўна Уласевіч (дырэктар), 5-61-33 – Аляксандра Юр’еўна Крукава (намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці – загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулка).
Юлія УЛАСЕВІЧ, дырэктар Шумілінскага РСПЦ.