Мікіціхінскіх юных патрыётаў аб’яднаў «Праметэй»
12 снежня у Мікіціхінскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза М. А Ласкунова прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця ваенна-патрыятычнага клуба «Праметэй». Гэты дзень стаў асаблівым для 23 юнакоў і дзяўчат, якія сталі членамі клуба. Вучні школы – актыўныя ўдзельнікі ваенна-патрыятычных школьных і раённых мерапрыемстваў.
«Абяцаю няўхільна выконваць статут клуба, паважаць і шанаваць бацькоў, настаўнікаў і старэйшых, праяўляць клопат пра малодшых, даражыць прыналежнасцю да клуба, для якога вышэйшая каштоўнасць –быць патрыётам Рэспублікі Беларусь», – прагучалі ўрачыстыя абяцанні падчас прыняцця прысягі юнармейцамі клуба.
Павіншавалі моладзь з уступленнем у ваеннапатрыятычны клуб начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін, начальнік харчоварэчыўнай службы вайсковай часці № 44943 Антон Крыльчук, начальнік пажарнага аварыйнаратавальнага паста ў Мішневічах Уладзіслаў Барадулін, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ваенных маракоў» Віктар Прыходзька. «Толькі той народ можа быць вялікім, які захоўвае памяць пра продкаў, загінуўшых за Радзіму, – падкрэсліў у вітальным слове Віктар Прыходзька. – І вы свята захоўвайце гістарычную памяць. Будзьце сапраўднымі патрыётамі краіны».
Кіраўнік па ваеннапатрыятычным выхаванні Мікіціхінскай СШ Ігар Аляксееў адзначыў, што ў «Праметэя» важныя задачы і вялікія планы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.